Казялец паўзучы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Ranunculus repens L. | |||||||||||||||||||||
|
Казяле́ц паўзу́чы (Ranunculus repens) — расліна сямействы Казяльцовыя, від роду Казялец, якае расце ў Еўропе, Азіі і Паўночна-заходняй Афрыцы. Расце на вільготных, зацененых, наносных глебах: па берагах рэк і азёр, на вільготных сенажацях, у хмызняковых зарасніках, на лясных балотах, па палях і агародах[3].
Біялагічнае апісанне
Казялец паўзучы — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-50 см з кароткім галінастым карэнішчам.[4] Сцябло ўзыходнае ці сцелістае, якое ўкараняецца ў вузлах, тоўстае, сакавітае, голае ці коратка апушанае[5].
Прыкаранёвае лісце чаранковае, трайчастае, складаецца з ромбападобна-яйкападобных, глыбока трайчастараздзельных, нераўназубчастых лісточкаў. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае, трайчастараздзельнае[5].
Кветкі двухполыя, правільныя, з пяццю адтапыранымі чашалісцікамі, пяццю залаціста-жоўтымі пялёсткамі, шматлікімі тычачкамі і песцікамі. Дыяметр вяночка 2-3 см. Кветканос ясна баразнаваты. Кветкі адзіночныя верхавінныя ці сабраны ў напаўпарасонік[5]. Цвіце з мая да жніўня.[4] Формула кветкі: [6].
Плод — шматарэшак з кароткімі носікамі ў арэшкаў.
Моцна ядавіты.[4]
Арэал
Распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі СССР акрамя Крайняй Поўначы, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе.[4]
Таксанамія
яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 400 відаў | ||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Казялец | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Казялец паўзучы | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | ||||||||||||
Прымяненне
У народнай медыцыне свежую расліну ўжываюць для лячэння скурных захворванняў, напрыклад, мятае свежае лісце прыкладваюць да ран.[4]
Кветкі казяльца паўзучага |
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Даведнік травяністых раслін Маскоўскай вобласці Архівавана 12 студзеня 2007. (руск.)
- 1 2 3 4 5 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- 1 2 3 Казялец паўзучы — Ranunculus repens L.: фатаграфія і апісанне
- ↑ Экафлора Украіны = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
Літаратура
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 611. Ranunculus repens L. — Лютик ползучий // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 226. — ISBN 9-87317-128-9
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Спасылкі
- Flora of NW Europe: Ranunculus repens(недаступная спасылка)
- Plants for a Future: Ranunculus repens