Казялец едкі | |||||||||||||||||||||
Ranunculus acris var. nipponicus | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Ranunculus acris L., 1753 | |||||||||||||||||||||
|
Казялец е́дкі[3], Курыная слепата, Кураслеп (Ranúnculus ácris) — расліна, адзін з відаў роду Казялец сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Назва
Казялец едкі, гладышнік, курачча слепата, ладышнік[4], казлы, казялкі[5][6], зараза, казелец[7], казялец лугавы[8][9], казлы, курыная сляпата[10], казялец[11].
Апісанне
Казялец едкі — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 30-100 см[12].
Лісце — ніжняе — доўгачаранковае, даўжынёй 5—10 см, пяцівугольныя, пальчатараздзельнае; верхняе — сядзячае, трохраздзельнае з лінейнымі, зубчастымі долямі[12].
Кветкі — ярка-жоўтага колеру, дасягаюць 2 см у дыяметры, адзіночныя ці сабраны ў суквецце паўпарасонік. Чашалісцікаў пяць; пялёсткаў — пяць; мноства тычачак і песцікаў. Цвіце з мая да восені[12] Формула кветкі: [13].
Плод — шматарэшак.
Агульны выгляд |
Кветка |
Плод |
Арэал
Распаўсюджаны ў Беларусі, Украіне, еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе. У Беларусі сустракаецца паўсюдна[12].
Таксанамія
яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 400 відаў | ||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Казялец | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Казялец едкі | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | ||||||||||||
Хімічны склад
Расліна змяшчае лятучае едкае рэчыва з рэзкім пахам — протаанеманін (анеманол) тыпу камфары, што раздражняе слізістыя абалонкі вока, носа, гартані і ўнутраных органаў, каратыноід флаваксантын, сапапіны, алкалоіды, аскарбінавую кіслату, сардэчныя гліказіды і флавонавыя злучэнні.
Вельмі ядавіты. На скуры чалавека трава казяльца выклікае пачырваненне, сверб, бурбалкі і пухліны[14].
Ужыванне
Ужываецца ў народнай медыцыне для лячэння апёкаў, ран, пры фурункулах, а таксама пры рэўматызме, галаўных болях, сухотах, захворваннях печані. Маззю з кветак са свіным тлушчам шаруюцца пры прастудзе. Водным адварам расліны паліваюць рэчы ад блашчыц і прусаў[12].
Сок лісця казяльца едкага праяўляе актыўнасць у дачыненні да дызентэрыйных мікроба Зонне[15].
Свежая трава выкарыстоўваецца ў гамеапатыі пры скурных захворваннях, падагры, неўралгіях, пры скурных сухотах[16].
Махрыстая форма (сорт Flore pleno) з буйнымі ярка-жоўтымі кветкамі вырошчваецца як дэкаратыўная садовая расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- 1 2 3 4 5 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Экафлора Украіны = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
- ↑ Верещагин В. И., Соболевская К. А., Якубова К. И. Полезные растения Западной Сибири. М. —Л., 1959
- ↑ Гавриленко А. В. Антимикробное действие лекарственных растений в Прикарпатье. В кн.: Фитонциды. Киев, 1967
- ↑ Павлов Н. В. Растительное сырьё Казахстана. М., 1947
Спасылкі
- Казялец едкі ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін (Праверана 2 жніўня 2011)
- Казялец едкі на сайце Экасістэма (Праверана 2 жніўня 2011)