Казловіцкае радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу — радовішча ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, каля вёскі Казловічы.
Лінзападобны паклад звязаны з краявымі марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Жвірова-пясчаная парода жаўтавата- і буравата-шэрая з праслоямі і лінзамі розназярністага, палёвашпатава-кварцавага пяску. Разведаныя запасы 32,8 млрд м³, перспектыўныя — 2,9 млрд м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—26,7 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—6,8 м. Жвірова-пясчаны матэрыял прыдатны ў дарожным будаўніцтве, на вытворчасць бетону. Радовішча распрацоўваецца.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.