Казерта | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Італія | ||||
Уваходзіць у | Кампанія | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Глава | Даменіка Цынцы[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-CE | ||||
Тэлефонны код | 0823 і 081 | ||||
Паштовыя індэксы | 81100 і 81010–81059 | ||||
Код аўтам. нумароў | CE | ||||
Афіцыйны сайт (італ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Казе́рта (італ.: Provincia di Caserta) — правінцыя ў Італіі, на поўначы рэгіёна Кампанія. Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з’яўляецца аднайменны горад Казерта, дзе знаходзіцца знакаміты Казерцкі палац, які быў рэзідэнцыяй неапалітанскіх каралёў. Правінцыя заснавана ў 1945 годзе; падзяляецца на 104 камуны. Самы буйны горад правінцыі — Казерта, другі па велічыні — Аверса.
Геаграфія
Правінцыя Казерта знаходзіцца на захадзе Італіі, абмываецца Тырэнскім морам. Непасрэдна на ўзбярэжжы знаходзяцца гарады Мандрагонэ і Кастэль-Вальтурна.
На поўначы Казерты знаходзяцца горы Матэзэ, якія ўваходзяць у сістэму Цэнтральных Апенін, і аднайменнае карставае возера Матэзэ. Найвышэйшы пункт — гара Мілета вышынёй 2050 м, а возера размяшчаецца на вышыні 1007 м над узроўнем мора — гэта самае высакагорнае карставае возера Італіі. Там жа знаходзяцца штучныя азёры Гала і Леціна, створаныя пры будаўніцтве дамбаў на рэчках Летэ і Сава.
Прыродны парк Матэзэ заснаваны ў 2002 годзе.
Па тэрыторыі правінцыі Казерта працякае рака Вальтурна, якая ўпадае ў Гаэтанскі заліў Тырэнскага мора. У вусці гэтай ракі размешчаны горад Кастэль-Вальтурна.
У Казерце таксама знаходзяцца невысокія горы — Санта-Крочэ ў камуне Ракаманфіна (1005 м) і Маджорэ (1036 м). Гара Санта-Крочэ з’яўляецца верхавінай патухлага 50 тысяч гадоў таму вулкана Ракаманфіна.