Казанскі мост | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 59°56′07,6″ пн. ш. 30°19′34,94″ у. д. | |
Перасякае | канал Грыбаедава |
Месца размяшчэння | Цэнтральны раён Санкт-Пецярбурга |
Канструкцыя | |
Агульная даўжыня | 18,8 м |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 1716 (драўляны), 1766 (цагляны), 1806. Рэстаўрацыя 2002. |
![]() |
![]() |
Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810694004 |
Каза́нскі мост — злучае Казанскі і Спаскі астравы праз канал Грыбаедава ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга.
Месцазнаходжанне
Знаходзіцца па асі Неўскага праспекта.
Гісторыя
Казанскі мост з 1766 да 1830 года называўся Калядны мост, з 1923 да 1944 — мост Пляханава. Знаходзіцца побач з Казанскім саборам, які даў назву масту.
Пабудаваны ў 1765—1766 (інжэнеры В. І. Назімаў, І. М. Галенішчаў-Кутузаў) на месцы ўжо існавалага ў 1716 драўлянага Каляднага моста, знесенага пры аздабленні гранітам набярэжных канала. Пралёт перакрыты цаглянымсводам з пракладнымі шэрагамі з вапняковых пліт, фасадныя аркі з граніта, апоры бутавай кладкі з аздабленнем з выбаргскага граніта. У 1805—1806 пры паширэнні моста (арх. Л. Руска) знішчаны «дыяментавыя» русты фасадаў, лесвічныя спускі да вады; чыгунныя агароджы замененыя гранітнымі парапетамі.
Падчас работ у 1999—2002 свод рэстаўраваны на шырыню 53 м, умацавана бутавая кладка ўстояў і цыгляны свод, зладжана гідраізаляцыя, праведзена устаноўка гранітных камянёў, што адасабляюць тратуар ад праезжай часткі.
У 2007—2008 гадах быў праведзены рамонт набярэжнай канала Грыбаедава ад Казанскага да Банкаўскага моста.
Асаблівасці праекта і моста
- Другі па шырыні мост у горадзе
- Самы нізкі мост — пад ім забароны праход любога сродка плавання.