Кадм | |
---|---|
стар.-грэч.: Κάδμος | |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Агенор[1][2][…] |
Маці | Тэлефаса[1] |
Браты і сёстры | Кілік[1][3], Еўропа[1], Фенікс і Electra[d] |
Жонка | Гармонія[4] |
Дзеці | Палідор[d][5], Semele[d], Ino[d][1], Agave, Ілірый і Аўтаноя, дачка Кадма |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кадм (стар.-грэч.: Κάδμος) — герой старажытнагрэчаскай міфалогіі, легендарны заснавальнік Фіваў у Беотыі[6][7].
Міфалогія
Сын фінікійскага цара Агенора і Тэлефасы (ці, паводле версіі, Аргіёпы[8]), брат Еўропы, Фойніка і Кіліка. Па бацьку ўнук бога Пасейдона. Дапамог багам у час бітвы з Тыфонам[9]. Наведаў Родас, дзе прынёс ахвяру Афіне Ліндыі[10]. Арабы, якія пераправіліся з Кадмам, пасяліліся на Эўбеі[11].
Калі Зеўс выкраў Еўропу, Агенор накіраваў сыноў на яе пошукі, наказаўшы без яе не вяртацца. Аднак Дэльфійскі аракул Апалона скажа Кадму «каб ён пра Еўропу не турбаваўся» (Апалад. III)[12], і што ён павінен ісці за каровай[13], і закласці горад там, дзе яна ўзляжа[6]. Да гэтага ён у Фракіі пахаваў сваю маці, якая адправілася з ім туды на пошукі, у Факідзе ж сустрэў карову. Затым, як і было прадказана, заснаваў у Беотыі Фівы, дзеля чаго яму прыйшлося забіць там свяшчэннага дракона бога Арэса, велізарнага змея, які ахоўваў крыніцу, што знаходзілася побач з тым месцам[6]. Паводле адной з версій, дракон разадраў спадарожнікаў Кадма, а Кадм забіў яго каменем[14][15]. Зубы пераможанай ім пачвары ён, па парадзе Афіны, пасеяў у зямлю, і з іх выраслі воіны «спарты» («пасеяныя»), якія адразу ж уступілі ў барацьбу адзін з адным, пакуль у жывых не засталіся з іх усяго пяцёра, якія сталі паплечнікамі Кадма[6][16] і родапачынальнікамі найбольш знатных фіванскіх родаў[7]. На месцы, дзе лягла карова, стаяў алтар Афіны Онгі пад адкрытым небам[17].
За смерць дракона, магчыма нават спароджанага Арэсам, нёс у таго восем гадоў службы[18]. Крыніцу, дзе быў дракон, паказвалі побач з брамай Электры ў Фівах[19]. Пасля гэтага Афіна падаравала яму царскую ўладу[20]. Зеўс жа даў яму ў жонкі Гармонію, дачку Арэса і Афрадыты[21]. Іх вяселле было першым, на якім прысутнічалі ўсе алімпійскія богі[20][22].
Заснаваўшы беатыйскую сталіцу — вялікі горад Фівы, ён даў яго грамадзянам законы і стварыў сваю дзяржаву; у гонар Кадма фіванскі акропаль называўся «Кадмея» (грэч. Καδμεία). Яго дзеці Іно, Семела, Агава, Палідор, Аўтаноя[23]. Кадм стаў адным з магутных кіраўнікоў Грэцыі. Вынаходнік элінскіх пісьмён[24]. Упершыню знайшоў медзь[25].
Але не толькі адно шчасце паслалі яму багі. Яго дочкі Іно і Семела загінулі на яго вачах, а ўнук Актэон паў ахвярай гневу Артэміды.
Пакінуўшы Фівы, Кадм і Гармонія адправіліся да энхелейцаў. Яны выбралі іх сваімі правадырамі ў вайне з ілірыйцамі і атрымалі перамогу. Кадм запанаваў у ілірыйцаў (энхелеяў)[26]. На старасці гадоў прыгнечаны сваім горам, Кадм пакінуў сямібрамны град Фівы і пасля доўгіх тулянняў са сваёй жонкай прыйшоў у далёкую Ілірыю. Тут ён з гаркатой выклікнуў: «Ці не караюць мяне багі за забойства таго змея? Калі за яго гібель мяне караюць багі так цяжка, ці не лепш мне самому ператварыцца ў змея!» Толькі вымавіў ён гэтыя словы, як цела яго пакрылася луской, а замест ног вырас хвост. Яго жонка Гармонія, убачыўшы ператварэнне свайго каханага мужа, пажадала таксама ператварыцца ў змяю. І яе просьбу багі выканалі.
Калі ўсё іх нашчадства загінула, Кадм і Гармонія ператварыліся ў драконаў; Зеўс (паводле Еўрыпіда, Арэс) адправіў іх на Элісійскія палі[27]; або змеі ператварыліся ў скалы ў Ілірыі[28]. Паводле Пталамея Гефестыёна, яны ператварыліся ў ільвоў[29].
Месца, дзе стаяў дом Кадма, паказвалі ў Фівах[30]. Або Кадм жыў у храме Дэметры Фесмафоры[31]. Згаданв у «Іліядзе»[32] і «Адысеі»[33]. Паводле Дэметрыя са Скепсіса, багацці Кадма паходзяць з залатых рудняў у Фракіі і на Пангеі, якія ён адкрыў[34]. Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Вакханкі» (перадаў уладу Пенфею) і яго п'есы «Кадм».
Этымалогія імя — ад фінікійскага слова «старажытны» ці «ўсход»[35]. У тэкстах лінейнага пісьма А сустракаецца асабістае імя ka-du-ma-?[36]. У 2003 годзе знойдзены ліст цара Ахіявы (гэта значыць, відаць, Мікенскай дзяржавы) цару Хатусілісу III (каля 1250 да н.э.). Ён згадвае, што яго продак Кадм выдаў сваю дачку за цара Асувы, і нейкія астравы перайшлі пад кантроль Ахіявы. Цар хетаў сцвярджаў, што астравы належаць яму[37].
Кадму грэчаская традыцыя прыпісвае вынаходства алфавіта[38]. Плывучы з Усходу ў Грэцыю, ён спыніўся на востраве Сантарын (Тэра, Фіра) і пакінуў тут некалькі сваіх спадарожнікаў. Пазней на гэты востраў прыбыў Тэрас (Фір), у гонар якога і быў названы востраў. Менавіта тут, на Тэры, і знойдзены найстаражытнейшыя (XVIII ст. да н.э.) грэчаскія пісьмёны.
У гонар Кадма названы хімічны элемент кадмій і лінія Кадмус на спадарожніку Юпітэра Еўропе.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Любкер Ф. Cadmus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 228–229.
- ↑ Любкер Ф. Agenor // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 45–46.
- ↑ Любкер Ф. Cilix // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 286.
- ↑ А. Щ. Кадм // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 877–878.
- ↑ Любкер Ф. Polydorus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1076.
- 1 2 3 4 КАДМ
- 1 2 КАДМ
- ↑ Апаладор. Міфалагічная бібліятэка. Кніга III
- ↑ Нон. Дзеянні Дыяніса I 508—535
- ↑ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 58, 3
- ↑ Страбон. Геаграфія X 1, 8 (стар.447)
- ↑ Апаладор. Міфалагічная бібліятэка. Кніга III
- ↑ Мусей, фр.4 Керн; Авідзій. Метамарфозы III 8-18
- ↑ Авідзій. Метамарфозы III 31-64; Гігін. Міфы 178
- ↑ КАДМ
- ↑ Бочаров Николай Алексеевич. Справочник мифологии
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 12, 2
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 4, 2
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 10, 1
- 1 2 Грэйвс Р. Міфы старажытнай Грэцыі. Старэйшае пакаленне герояў. КАДМ І ГАРМОНІЯ
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 23 далей; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 2, 1
- ↑ Кадм - Энциклопедия мифологии - Энциклопедии & Словари
- ↑ Гесіёд. Тэагонія 975—978
- ↑ Клімент. Строматы I 75, 1; Нон. Дзеянні Дыяніса XLI 382
- ↑ Гігін. Міфы 274
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 5, 3
- ↑ Еўрыпід. Вакханкі 1330—1339; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 4; Авідзій. Метамарфозы IV 575—602; Гігін. Міфы 6
- ↑ Нон. Дзеянні Дыяніса XLIV 115; XLVI 366
- ↑ Каментарый Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.14
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 12, 3
- ↑ Паўсаній. Апісанне Элады IX 16, 5
- ↑ Гамер. Іліяда V 804
- ↑ Гамер. Адысея V 334; XI 275
- ↑ Страбон. Геаграфія XIV 5, 28 (стар.680); Клімент. Строматы I 75, 8
- ↑ Тантлевский И. Р. История Израиля и Иудеи до разрушения Первого Храма. СПб, 2005. С.9
- ↑ Молчанов А. А. Социальные структуры и общественные отношения в Греции II тыс. до н. э. М., 2000. С.95
- ↑ Latacz J. Troy and Homer. Oxford UP. 2004. P.243, спасылка на даклад F.Starke
- ↑ Широков О.С. История греческого языка. М., 1983, с.18.
Бібліяграфія
- Vian, F. Les origines de Thébes: Cadmos et les Spartes. Paris, 1963.
- Janakieva, S. Lе Mythe de Cadmos et l’aire ethnolinguistique paleobalkanique. — Thracia, 11, 1995. Studia in honorem Alexandri Fol,
Спасылкі
- Мифы народов мира / гл. ред. С. А. Токарев. — 2-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1987. — Т. 1 : А—К. — С. 607.