Каган | |
---|---|
стар. цюрк.: 𐰴𐰍𐰣 манг.: ᠬᠠᠭᠠᠨ перс.: خاقان кіт.: 可汗 кар.: 가한 турэцк.: kağan манг.: ꡢꡖꡋ манг.: хаан асман. خاقان уйг. قاغان кар.: 可汗 | |
Кантынент | Еўропа і Азія |
Краіна |
Кага́н (цюрк.) — тытул кіраўніка дзяржавы ў цюркамоўных народаў у старажытнасці і сярэдневякоўі.
Упершыню тэрмін «каган» упамінаецца ў кітайскіх летапісах пад 312 годам. Напачатку тытул кагана замацаваўся за ўладарамі жужаняў, з сярэдзіны 6 ст. — за правіцелямі Цюркскага каганата, пазней перайшоў да авараў, печанегаў, хазараў і іншых. У канцы 7 — пачатку 9 ст. ужываўся таксама разам з тытулам князь ва ўсходніх славян (на Русі да канца 12 ст.). У Мангольскай імперыі з 13 ст. так называлі імператара.
Літаратура
- Каган // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 402. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.