Славутасць | |
Кабыляцкая гара | |
---|---|
54°33′18″ пн. ш. 30°26′36″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кабыляцкая гара — урочышча на поўнач ад Оршы, дзе былі выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 1930—1950 гадах. Другое ў Беларусі (пасля Курапатаў) афіцыйна прызнанае месца масавых расстрэлаў і пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Дакладная колькасць загінулых невядомая, ацэнкі розняцца — ад 300 да 5000 чалавек[1].
Гісторыя
У верасні 1982 года ў Оршы пры будаўніцтве чыгуначнага адгалінавання Орша-Паўночная была знойдзена яма з рэшткамі целаў 50 расстраляных. Камісія з прадстаўнікоў савецкіх і адміністрацыйных органаў (пракурор, судовы эксперт, прадстаўнік ваенкамата, міліцыя) 20 верасня 1982 года правяла агляд месца і рэшткаў. Пасля апытання мясцовых жыхароў і правядзення эксгумацыі, камісія выключыла магчымасць таго, што гэтыя людзі былі расстраляны падчас нямецкай акупацыі. У афіцыйным заключэнні камісіі адзначана: «Як правіла, немцы праводзілі расстрэлы адкрыта, а не ў глухіх месцах, з аўтаматаў без пашкоджання касцей галавы <…> Агляд месца паказаў, што пахаванне праведзена ў 1937—1939 гг. у глухім лясным масіве <…> усе пяцьдзесят чарапоў маюць адтуліны ад кулі ў лобнай частцы»[2].
На пачатку 1990-х гадоў на месцы расстрэлаў аршанскімі ўладамі быў усталяваны помнік — вялізны валун з чырвонага дняпроўскага граніту. Штогод на Дзяды да Кабыляцкай гары прыходзяць родныя ахвяр сталінскіх рэпрэсій і грамадскія актывісты, каб ушанаваць памяць загінулых.
Зноскі
- ↑ Дзяды на Кабыляцкай гары пад Воршай
- ↑ Кабыляцкая гара ў Воршы — месца масавых расстрэлаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2016. Праверана 21 сакавіка 2017.