Кабылянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13 км |
Басейн | 54 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Акцябрская |
• Каардынаты | 54°30′13″ пн. ш. 27°28′27″ у. д. |
Вусце | Вілія |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Сцешыцы |
• Каардынаты | 54°33′40″ пн. ш. 27°23′01,50″ у. д. |
Ухіл ракі | 2,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Вілейскі раён |
выток вусце |
|
выток вусце |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кабыля́нка[1] — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Назва
Назва ўяўляе сабой пазнейшую кальку-пераклад з адпачатнай балцкай рачной назвы. Пра гэта гаворыць наяўнасць тапоніма Кумельшчына недалёка ад вусця Кабылянкі. Назва Кумельшчына звязаная з літ. kumelė "кабыла", лат. kumeļš "конік; жарабя".
Адпачатная балцкая назва Кабылянкі павінна была быць роднасная літоўскім рачным назвам тыпу Kumel-upis (налічваецца сама менш дзевяць)[2].
Сітуацыі такога назоўнага білінгвізму не рэдкасць — напрыклад, недалёка ад "кабылляга" возера Асвея (літ. ašva "кабыла") знаходзіцца возера Кабыльніца.
Гідраграфія
Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км.
Пачынаецца каля вёскі Акцябрская, упадае ў Вілію за 1 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Сцешыцы.
На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Прыток — ручай Юнцаўшчына.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 425. — 522 с. — 10 000 экз.
- Ліст карты N-35-55. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)