Кабель (ням.: Kabel, нідэрл.: kabel[1]) — адзін ці некалькі ізаляваных праваднікоў (токаправодных жыл), змешчаных у ахоўную абалонку (звычайна герметычную). Выкарыстоўваецца для перадачы на адлегласць электраэнергіі (сілавы кабель) або сігналаў (кабель сувязі). Злучаецца кабельнымі муфтамі. Пракладваюцца ў зямлі спецыяльнымі машынамі — кабелеўкладчыкамі, у вадзе з дапамогай кабельных суднаў. Пры пракладцы ў адным кірунку вялікай колькасці кабеляў (больш за 20), што характэрна для энергаёмістых прамысловых прадпрыемстваў, выкарыстоўваюцца кабельныя збудаванні: тунэлі, галерэі, эстакады, каналы.
Гл.таксама
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.553
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.