Каарэл Ээнпалу
эст.: Kaarel Eenpalu
міністр унутраных спраў Эстоніі[d]
28 ліпеня 1920 26 кастрычніка 1920
прэм’ер-міністр Эстоніі
21 красавіка 1938 12 кастрычніка 1939
Папярэднік Канстанцін Пятс
Пераемнік Юры Улуатс
міністр унутраных спраў Эстоніі[d]
25 студзеня 1921 26 сакавіка 1924
міністр унутраных спраў Эстоніі[d]
16 снежня 1924 23 ліпеня 1926
міністр унутраных спраў Эстоніі[d]
25 жніўня 1934 9 мая 1938
дзяржаўны старэйшына Эстоніі
19 ліпеня 1932 1 лістапада 1932
Папярэднік Яан Тээмант
Пераемнік Канстанцін Пятс
старшыня Рыйгікогу[d]
1926 1932
старшыня Рыйгікогу[d]
1933 1934

Нараджэнне 28 мая 1888(1888-05-28)[1][2][…]
Смерць 27 студзеня 1942(1942-01-27) (53 гады) ці 28 студзеня 1942(1942-01-28)[3] (53 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, журналіст
Бітвы
Узнагароды
Order of the White Star, 1st Class Recipient of the Order of the National Coat of Arms, 1st Class Estonian Red Cross Order First Class Estonian Red Cross Order Second Class 1st Class of the Order of the Cross of the Eagle
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каарэл Ээнпалу (эст.: Kaarel Eenpalu; да 1935 — Карл Эйнбунд эст.: Karl August Einbund; 26 мая 1888 — 27 студзеня або 28 студзеня 1942, Кіраўская вобласць) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.

У 1919 — член Устаноўчага сходу. У 1919—1920 — дзяржаўны кантралёр. У 1920 — галоўны рэдактар ​​газеты Tallinna Teataja. Уваходзіў у склад Народнай партыі, з 1923 удзельнічаў у дзейнасці Згуртавання аграрыяў.

У 1920, 1921—1924 і 1924—1926 — міністр унутраных спраў. У 1924 быў галоўным рэдактарам газеты Kaja. У 1926—1932, 1933—1934 — старшыня Рыйгікогу, член Рыйгікогу пяці скліканняў. У ліпені-лістападзе 1932 — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1934—1938 — зноў міністр унутраных спраў, ініцыятар працэсу «эстанізацыі» імёнаў і прозвішчаў грамадзян краіны. У 1938—1940 — дэпутат Дзяржаўнага прадстаўнічага сходу. У 1938—1939 — прэм’ер-міністр. У 1939—1940 — генеральны дырэктар дзяржаўнай кампаніі Eesti Fosforit.

У 1930—1932 узначальваў моладзевую арганізацыю «Маладыя арлы». У 1930—1935 быў старшынёй Эстонска-польскага таварыства, у 1932 — старшыня Палаты сельскай гаспадаркі. У 1923—1940 — член Эстонскага алімпійскага камітэта. Ганаровы член савета афіцэраў 2-га артылерыйскага палка.

У 1940 годзе быў арыштаваны на сваім хутары. Быў асуджаны да працяглага тэрміна пазбаўлення волі і адпраўлены ў лагер, дзе памёр ад запалення лёгкіх.

Зноскі

  1. https://books.google.fr/books?id=hnq7AwAAQBAJ&lpg=PA209&ots=vMVsRjzpHi&dq=Kaarel%20Eenpalu%201888&hl=fr&pg=PA209#v=onepage&q=Kaarel%20Eenpalu%201888&f=false
  2. Kaarel Eenpalu // Eesti Spordi Biograafiline Leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.