Каарла Юха Стольберг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Kaarlo Juho Ståhlberg | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Лаўры Рэландэр | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1865[1][2][…] |
||||||
Смерць |
22 верасня 1952[1][2][…] (87 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | шведск.: Carl Johan Ståhlberg | ||||||
Бацька | Юхан Габрыэль Столберг | ||||||
Маці | Аманда Густафа Карсен | ||||||
Жонка | Ester Ståhlberg[d] і Hedvig Ståhlberg[d] | ||||||
Дзеці | Kaarlo Ståhlberg[d], Kyllikki Tuominen[d] і Elli Schauman[d] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар абодвух правоў[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык, выкладчык універсітэта, адвакат | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каарла Юха Стольберг (фінск.: Kaarlo Juho, народжаны. Карль Юхан Стольберг, шведск.: Carl Johan Ståhlberg; 28 студзеня 1865, Суомусальмі — 22 верасня 1952, Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і пастара, па нацыянальнасці — швед. Пачаў навучанне ў сярэдняй школе ў Лахці, але пасля смерці бацькі яго сям’я, якая апынулася ў складаным фінансавым становішчы, пераехала ў Оўлу. У 1889 годзе атрымаў ступень бакалаўра правы ў Універсітэце Хельсінкі, там жа ў 1893 годзе скончыў дактарантуру, а ў наступным годзе стаў дацэнтам. У 1893 годзе ажаніўся з Ірэне Вяльберг, ад якой у Стольберга было шэсць дзяцей.
У 1898—1903 — сакратар сената, у 1914—1915 — старшыня парламента. У 1908—1918 — прафесар адміністрацыйнага права універсітэта ў Хельсінкі. У 1917 годзе стаў старшынёй Канстытуцыйнага Савета, перад якім стаяла задача распрацаваць мадэль будучага дзяржаўнага ладу для здабыла незалежнасць Фінляндыі. Падчас гэтай дзейнасці падтрымліваў ідэю ўвядзення рэспубліканскай формы праўлення. У 1918 годзе стаў першым старшынёй Вышэйшага Адміністрацыйнага суда.
У 1919—1925 — першы прэзідэнт Фінляндыі. На выбарах Прэзідэнта быў падтрыманы Нацыянальнай прагрэсіўнай партыяй і Аграрнай лігай, набраўшы 143 галасы і апярэдзіўшы свайго суперніка К. Г. Манэргейма, які атрымаў 50 галасоў.
Зноскі
- 1 2 Kaarlo Juho Stahlberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Kaarlo Juho Ståhlberg // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
- Сто́льберг Карла Юха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 187—188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).