Зін эль-Абідзін Бен Алі
араб. زين العابدين بن علي
2-і прэзідэнт Туніса[d]
7 лістапада 1987 14 студзеня 2011
Папярэднік Хабіб Бургіба
Пераемнік Махамед Ганушы
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
13 чэрвеня 1994 26 чэрвеня 1995
Папярэднік Хосні Мубарак
Пераемнік Мелес Зенаўі
прэм’ер-міністр Туніса
2 кастрычніка 1987 7 лістапада 1987
Папярэднік Rachid Sfar[d]
Пераемнік Hédi Baccouche[d]
Minister of Interior[d]
28 красавіка 1986 7 лістапада 1987
Папярэднік Mohamed Mzali[d]
Пераемнік Habib Ammar[d]

Нараджэнне 3 верасня 1936(1936-09-03)[1][2][…]
Смерць 19 верасня 2019(2019-09-19)[3][4][…] (83 гады)
Месца пахавання
Жонка Leïla Ben Ali[d] і Naïma Ben Ali[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Род войскаў Узброеныя сілы Туніса
Званне генерал
Узнагароды
National Maltese Order of Merit Вялікая зорка ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
Вялікі крыж Ордэна Святога Карла Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Grand Cross of the Order of Prince Henry Grand Cross of the Order of Good Hope
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зін эль-Абідзін Бен Алі (3 верасня 1936, Хамам-Сус — 19 верасня 2019, Саудаўская Аравія) — другі прэзідэнт Туніса (7 лістапада 1987 — 14 студзеня 2011).

Біяграфія

Сям’я была шматдзетнай — у ёй раслі шэсць хлопчыкаў і пяць дзяўчынак. Сярэднюю адукацыю атрымаў у ліцэі ў Сусе. Калі быў старшакласнікам, уключыўся ў актыўную падпольную дзейнасць за незалежнасць сваёй краіны. Ваяваў у шэрагах моладзевай арганізацыі, з’яўляючыся сувязным паміж раённымі аддзяленнямі Сацыялістычнай дустураўскай партыі. Яго некалькі разоў арыштоўвалі, кідалі ў турму, падвяргалі допытам.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Туніса 20-гадовы Бен Алі накіроўваецца вучыцца ў Францыю ў ліку тых, хто быў закліканы скласці ядро будучых нацыянальных узброеных сіл. Там ён скончыў вышэйшую ваенную вучэльню ў Сен-Сірэ. Пазней Бен Алі атрымаў дыпломы не менш прэстыжных ваенных навучальных устаноў — артылерыйскага вучылішча ў Шалон-на-Марне (Францыя), вышэйшай школы разведкі і бяспекі і школы СПА (ЗША). Воінскае званне — генерал. Узнагароджаны туніскімі і замежнымі ордэнамі. Ён — кавалер ордэнаў Незалежнасці і Рэспублікі.

Пачаў службу ў якасці штабнога афіцэра. 10 год кіраваў службай ваеннай бяспекі. Служыў ваенным аташэ ў Марока і Іспаніі. Быў кіраўніком канцылярыі міністра абароны, затым — генеральным дырэктарам Службы нацыянальнай бяспекі. З 1980 па 1984 — пасол у Польшчы, назірае разгортванне крызісу ў польскай дзяржаве. Па вяртанні на радзіму праз некаторы час становіцца міністрам унутраных спраў.

У 1987 прызначаны прэм’ер-міністрам краіны. У лістападзе таго ж года ажыццявіў дзяржаўны пераварот і заняў пасаду прэзідэнта Туніса.

У выніку дзяржаўнага пераварота ў студзені 2011 пакінуў пасаду і ўцёк у Саудаўскую Аравію.

Зноскі

  1. Tunisia's Ben Ali: Soldier who turned into dictator // The Daily Telegraph, Daily telegraph / C. EvansLondon, Thailand: 2011. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805
  2. Zine al-Abidine Ben Ali // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Former Tunisian President Zine El Abidine Ben Ali dies aged 83, reports say
  4. Zine el-Abidine Ben Ali // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.