Зінаіда Якаўлеўна Андрыеўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лютага 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ |
Навуковая сфера | Методыка выкладання геаграфіі |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Зінаіда Якаўлеўна Андрыеўская (руск.: Зинаида Яковлевна Андриевская, нар. 4 лютага 1934, в. Бурнейкі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне методыкі выкладання геаграфіі, краязнаўства і школазнаўства, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Біяграфія
Зінаіда Якаўлеўна Андрыеўская нарадзілася 4 лютага 1934 гады ў вёсцы Бурнейкі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Валожынскую сярэднюю школу. З самага дзяцінства марыла стаць настаўнікам.
У 1956 годзе скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Да 1971 г. працавала настаўнікам геаграфіі, спачатку ў СШ № 2 г. Валожына, затым у СШ № 74 г. Мінска, а з 1964 па 1971 гады — у СШ № 15 г. Дрэздэна.
З 1972 года працуе на геаграфічным факультэце БДУ — кафедра фізічнай геаграфіі мацярыкоў і акіянаў і методыкі выкладання геаграфіі.
У 1981 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне адказных адносін да прыроды і прыродаахоўнай дзейнасці ў вучняў 4-8 класаў (на прыкладзе школ Беларускай ССР)», навуковы кіраўнік — прафесар, доктар геаграфічных навук В. А. Жучкевіч і прафесар, кандыдат педагагічных навук Т. М. Курыленка.
У 1984 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта кафедры фізічнай геаграфіі мацярыкоў і акіянаў геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Займалася распрацоўкай і напісаннем навучальных праграм і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па геаграфіі для агульнаадукацыйных школ рознага профілю. На працягу амаль 30 гадоў чытала курс лекцый па методыцы выкладання геаграфіі, краязнаўстве і асновам школазнаўства. За гэты час апублікавана больш за 100 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў прысвечаных праблемам аховы прыроды, экалагічнай адукацыі і выхавання школьнікаў на ўроках і ў пазакласнай рабоце па геаграфіі.
З 2000 года — дацэнт кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін геаграфічнага факультэта БДУ, дзе распрацоўвае і чытае курс лекцый «Эканамічная і палітычная геаграфія замежных краін».
Знаходзіцца ў цесным кантакце з настаўнікамі геаграфіі, выступае з лекцыямі ў Рэспубліканскім і Гарадскім інстытутах удасканалення настаўнікаў. Больш за 10 гадоў узначальвала секцыю па працы з юнацтвам Рэспубліканскага таварыства аховы прыроды. На працягу 12 гадоў кіравала школай «Юный географ» пры БДУ. Выступала ў якасці афіцыйнага апанента трох кандыдацкіх дысертацый па спецыяльнасці тэорыя і гісторыя педагогікі. На дадзены момант прымае актыўны ўдзел у працы навукова-практычных канферэнцый школьнікаў у якасці старшыні журы.
Награды і прэміі
- званне «Выдатнік народнай адукацыі БССР» (1984)
- медаль «Ветэран працы» (1986)
- Ганаровая Грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1990)
- Ганаровыя граматы Упраўлення народнай адукацыі Мінгарвыканкама
Бібліяграфія
- Хрэстаматыя па геаграфіі Беларускай ССР / складальнікі З. Я. Андрыеўская і В. А. Барушка. Выд. 2-е, перапрацаванае — Мінск: Народная асвета, 1977. — 158 с.
- Хрестоматия по физической географии БССР : Книга для учащихся. Составители О. Ф. Якушко, З. Я. Андриевская. Под ред. О. Ф. Якушко. — Минск: Нар. асвета, 1989. — 231 с.
- Хрестоматия по экономической географии БССР : книга для учащихся. Составители: З. Я. Андриевская, С. И. Сидор. Под редакцией О. Ф. Якушко. Минск: Народная асвета, 1991. — 255 с.
- Начальный курс географии: Учебное пособие для 6-го класса школ для детей со слабым зрением. И. П. Галай, З. Я. Андриевская. — Минск: Народная асвета, 1998. — 495 с.
- За страницами учебника географии: пособие для учащихся 6-го класса общеобразовательной школы / О. Ф. Якушко, З. Я. Андриевская. — Минск: Народная асвета, 1998. — 224 с.(недаступная спасылка)
- Начальный курс географии: Учеб. пособие для 7-го класса учреждений, обеспечивающих получение общего среднего образования, с белорусским языком обучения. З. Я. Андрыевская, И. П. Галай; Под ред. И. П. Галая. Учебник. — 2-е изд., — Минск: Изд. центр БГУ 2004. — 197 с.
- Начальный курс географии. 7-й класс. Экспериментальный учебник для школ с русским языком обучения. З. Я. Андриевская, И. П. Галай. Учебник. — 3-е изд., перераб. — Минск: Изд. центр БГУ, 2011. — 199 с.
- Начальный курс географии: поурочные разработки: пособие для учителей учреждений, обеспечивающих получение общего среднего образования, с русским языком обучения, с 12-летним сроком обучения. Т. Н. Илькевич, В. А. Круцько, З. Я. Андриевская. — Минск: РИЦ Академии управления при президенте РБ, 2003. — 262 с.
- Начальный курс географии: учебник для 6-го класса средней школы. И. П. Галай, З. Я. Андриевская. — Минск: Народная асвета, 1996. — 252 с.
- Начальный курс географии: Учебное пособие для 6-го класса учреждений, обеспечивающих получение общего среднего образования, с руссским языком обучения, с 12-летним сроком обучения. З. Я. Андриевская, И. П. Галай. Под ред. И. П. Галая. — Минск: Изд. Центр БГУ, 2003. — 200 с.
- Учебное пособие «Экономика зарубежных стран». З. Я. Андриевская, Н. А. Степанюга. — Минск: Юнипресс, 2005. — 307 с.
- Социально-экономическая география зарубежных стран: практикум для студентов геогр. фак. В 2 ч. Ч. 2. Г. Р. Потаева, Л. В. Фокеева, З. Я. Андриевская. — Минск: БГУ, 2013. — 48 с. Архівавана 7 ліпеня 2018.
- Уроки для родителей : как подготовить ребёнка к школе: пособие для родителей, воспитателей и учителей. З. Н. Андриевская. — Москва: Изд-во АРКТИ, 2005. — 38 с.
- Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мінск. И. П. Галай, З. Я. Андриевская. Минск: Народная асвета, 1994. — 366 с. (белор.)
- Социально-экономическая география зарубежных стран : учебное пособие для вузов. Н. А. Степанюга, З. Я. Андриевская. Минск: Вышэйшая школа, 2008. — 475 с.
- Туристские регионы Беларуси. З. Я. Андриевская и др.; составитель Л. В. Ловчая, под общей редакцией И. И. Пирожника. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2008. — 600 с.(недаступная спасылка)
- Почвенно-земельные ресурсы: оценка, устойчивое использование, геоинформационное обеспечение: материалы Международной научно-практической конференции, 6–8 июня 2012 года г. Минск, Беларусь. Редкол.: И.И. Пирожник (гл. ред.), В.М. Яцухно (отв. Ред.) [и др.]. – Минск: Изд. центр БГУ, 2012. – С. 37-39.
- Географические науки в обеспечении стратегии устойчивого развития в условиях глобализации (к 100-летию со дня рождения профессора Н. Т. Романовского) Geographical sciences in realization of sustainable development strategy in globalizing world (to the 100th anniversary of Professor N.T. Romanovskij): материалы Международной научно-практической конференции, 25–28 октября 2012 года, Минск, Беларусь. Редкол.: И.И. Пирожник (гл. ред.) [и др.]. — Минск: Изд. центр БГУ, 2012. — С. 81-83.
- Учебно-методические статьи по экономической географии зарубежных стран в помощь учителям географии в журнале «Геаграфія: праблемы выкладання». (белор.) Архівавана 3 жніўня 2017.