Зігенскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Siegen | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Siegen |
Міжнародная назва | англ.: University of Siegen |
Заснаваны | 1536 |
Год рэарганізацыі | 1972 |
Студэнты | 19 785[1], 10 611[1], 10 192[1], 10 304[1], 10 767[1], 11 239[1], 12 220[1], 11 869[1], 12 497[1], 12 512[1], 12 116[1], 12 248[1], 13 234[1], 14 196[1], 15 873[1], 17 591[1], 18 760[1], 19 361[1], 19 513[1], 19 457[1], 19 468[1], 19 114[1], 18 847[1] і 17 805[1] |
Размяшчэнне | Зіген |
Сайт | uni-siegen.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зігенскі ўніверсітэт (ням.: Universität Siegen) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Зіген.
Гісторыя
Вытокі ўстановы як цэнтра адукацыі і даследаванняў бярэ пачатак у XVI стагоддзі. У 1536 годзе Вільгельм I, граф Насау-Дыленбурга, даручыў саксонскаму асветніку і багаслову Эразму Сарцэрыю стварыць лацінскую школу. У перыяд з 1594 па 1600 гады і з 1606 па 1609 гады кальвінісцка-рэфарматарская акадэмія (лац.: Academia Nassauensis) пераехала з Херборна ў Зіген, дзе размясцілася ў будынках Ніжняга замку.
У 1853 годзе была створана школа азелянення, якая неўзабаве набыла вядомасць. Тут вучылі добраўпарадкаванню і дагляду зямлі, у тым ліку метадам арашэння і асушэння лугоў, каб спрыяць павышэнню ўраджайнасці. Пасля Другой сусветнай вайны школа пераключылася на грамадзянскае будаўніцтва, і ў 1962 годзе яна была перайменавана ў дзяржаўную будаўнічую школу.
Наступнай навучальнай установай, якая будзе створана ў Зігене, была Зігерландская педагагічная вышэйшая школа, створаная ў 1964 годзе. У 1965 годзе яна стала філіялам Вестфальска-Ліпенскай вышэйшай педагагічнай школы.
1 жніўня 1972 года ў Зігене быў створаны паўнавартасны ўніверсітэт разам з чатырма іншымі ўніверсітэтамі ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі. Зігерландская педагагічная вышэйшая школа і Зігенска-Гумерсбахская вышэйшая школа аб’ядналіся і ўтварылі новы Зігенскі ўніверсітэт. Кампус у Гумерсбаху быў перададзены 1 чэрвеня 1983 года Кёльнскай вышэйшай тэхнічнай школе.
Факультэты
- Гуманітарных навук і мастацтваў
- Адукацыі, архітэктуры і мастацтваў
- Эканомікі
- Навук і тэхналогій
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зігенскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы