Зянон Казімір Віславух | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Выганоўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвік Тадэвуш Касцюшка | ||||||
Пераемнік | Антоні Раталт Задарноўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Караль Вяшчыцкі[d] | ||||||
Пераемнік | Яцак Пашкоўскі Лянцкаронскі[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1727[1][2] |
||||||
Смерць | 31 снежня 1805[3] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Віславухі[d] | ||||||
Бацька | Антоні Людвік Віславух[d] | ||||||
Маці | Яана з Косцяў Збірагоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Ганарата з Арэшкаў[d][4] | ||||||
Дзеці | Віктар Віславух | ||||||
Адукацыя |
Зянон Казімір Віславух (1727, м. Зенавіль — 1805) — падкаморы берасцейскі, дырэктар берасцейскіх соймікаў, дэпутат на чатырохгадовы сойм, землеўладальнік пружанскі[5].
Біяграфія
Нарадзіўся ў маёнтку Зенавіль (сёння в. Ляжайка) на Палессі, у шляхецкай сям’і герба «Адынец» Антонія Віславуха і Яаны Косця-Збірахоўскай.
Навучаўся ў калегіўмах езуіцкім і піярскім, а затым у элітарным калегіуме ў Варшаве.
У 1750 годзе вярнуўся да Берасцейскага ваяводства, каб прыняць пасаду сакратара меншай пячаткі.
У 1758 годзе стаў мечнікам берасцейскім, дэпутатам галоўнага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, пазней пісарам трыбуналу скарбавага ў Мінску.
Як дэпутат Берасцейскага ваяводства на сойме канвакацыйным у 1764 г. прызначаны да камісіі скарбавай Вялікага Княства Літоўскага.
У 1766 годзе пабраўся шлюбам з Ханаратаю Ажэшка герба «Кораб».
Паводле даных на 1775 год, Зянон Казімір Віславух з’яўляўся ўладальнікам радавога маёнтку Віславухаў — Ляжайка (Зенавіль), што на Пружаншчыне. Валодаў маёнткам і вёскаю разам з 19 дамамі.
У 1781 годзе стаў падкаморым берасцейскім.
У 1790—1792 гадах быў дэпутатам на Чатырохгадовы сойм ад Берасцейскага ваяводства і сааўтарам канстытуцыі 3 мая.
Падчас афіцыйных сустрэч быў звязаны з дэмакратычнай суполкай Адама Чартарыйскага — палітычным рухам, які падтрымліваў рэформы, неабходныя для забеспячэння незалежнасці Рэчы Паспалітай ад Расійскай імперыі[6].
Крыніцы
- ↑ Zenon Kazimierz Wysłouch // NUKAT — 2002.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 117. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 141. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 155. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Zenon Kazimierz Wysłouch h. Odyniec
- ↑ Зянон Казімір Выслаўх (Zenon Kazimierz Wysłouch) [1727-1805]