Зяновічы
Герб Зяновічаў «Дэспат»
Герб Зяновічаў «Дэспат»
Частка радаводу кнігі Мінская
Часткі радаводу кнігі VI
Месца паходжання Сербія
Падданства

 Вялікае Княства Літоўскае
Рэч Паспалітая,

Расійская імперыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зяновічы або Дэспаты-Зяновічывялікалітоўскі арыстакратычны род, у XV—XVII ст. займалі дзяржаўныя ўрады ў Вялікім княстве Літоўскім і былі буйнамі землеўладальнікамі. Герба ўласнага «Дэспат». Прыдомак «Дэспат» з'явіўся ў канцы XVII ст., разам з паданнем пра паходжанне Зяновічаў ад сербскіх дэспатаў.

Паходжанне

Паданне канца XVII ст. звязвае паходжанне Зяновічаў з сербскім дэспатам, уцеклым ад асманаў у Вялікае княства Літоўскае ў канцы XІV ст. Першы вядомы прадстаўнік роду ў ВКЛ — Братоша, згадваецца з 1370-х гадоў як баярын з рады полацкага князя Андрэя Альгердавіча.

Літаратура

  • Насевіч В. Л. Зяновічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 134. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Чагадаева С.М. Смаргонь і яе ўладары // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раена / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш.. — Мінск: БелЭн, 2004. — С. 53—60.
  • Деспот-Зенович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.