Зямля́ Ізра́ільская (іўр.: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל [Э́рец-Ісраэ́ль]), зямля́ абетаваная, або зямля запаветная — паводле Бібліі, уся Палесціна, заселеная рознымі хананейскімі плямёнамі і філістымлянамі, якую Бог абяцаў навечна аддаць толькі свайму абранаму народу — яўрэям.[1]

У Пяцікніжжы (Ліч. 34:1-12) — тэрыторыя паміж ракой Іардан і Міжземным морам называецца Ханаан, «зямля, дзе цячэ малако і мёд», зямлі сямі народаў (з поўным або няпоўным пералікам), нярэдка па кантэксце проста «гэтая зямля». Паўночная мяжа — крыху поўночней сучаснай ізраільскай, па рацэ Літанія, хоць думкі сярэднявечных каментатараў пра пэўныя межы разыходзяцца. Назва "зямля Ізраільская" ўпершыню сустракаецца ў Бібліі (1Цар. 13:19) і шмат разоў сустракаецца ў прарока Езекііля і ў пазнейшых крыніцах.

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 150.

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 150. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.