Зялёны Луг? | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | лесапарк |
Размяшчэнне | |
53°57′04″ пн. ш. 27°38′52″ у. д. | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Раён | Першамайскі раён |
Раён горада | Зялёны Луг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зялёны Луг — лесапарк у Першамайскім раёне Мінска. Названы ў гонар зніклай вёскі і жылога мікрараёна. Уяўляе сабой лясны масіў, які пакінулі некранутым падчас вядзення гарадской забудовы з 1962 года[1]. Знаходзіцца паміж МКАД, Лагойскім трактам і вуліцай Цікоцкага.
Цікавыя факты
- На тэрыторыі парка ёсць некалькі стыхійных спартыўных комплексаў і стыхійныя могілкі жывёл насупраць Усходніх могілак. Згодна адозве на сайце Foursquare «Цудоўнае месца для трэніровак па бегу і скандынаўскай хадзе. Хапае працяглых пад’ёмаў і спускаў»[2]. Згодна з іншымі звесткамі там знаходзіліся руіны трампліна для лыжнікаў[3].
- У парку пераважна растуць сосны, але ў раёне скрыжавання вул. Цікоцкага і Карбышава парк уяўляе сабой барозавы гай[4].
- Падчас забудовы раёна вуліцы Цікоцкага пачалі будаваць праезд на МКАД праз парк, але праект быў спынены і праезд пераўтварыўся ў прасеку[5].
- У 2013—2016 гадах жыхары вуліцы Цікоцкага мелі судовыя разбіральніцтвы з Клубам аматараў бега, які жадаў ажыццявіць забудову у парку. У выніку Клубу было адмоўлена ў будаўнічых работах на тэрыторыі парка[6].
Зноскі
- ↑ Лесопарковая зона района Зелёный луг в Минске // Нoliday.by
- ↑ Лесопарк Зелёный Луг // Foursquare
- ↑
- ↑ Лесопарковая зона района Зелёный луг в Минске // Турыстычны сайт vetliva.ru
- ↑ Было — стало: как Зеленый Луг стал действительно зеленым // Оnliner
- ↑ Татьяна Власенко. Жители Зеленого Луга «победили» незаконное строительство 29.09.2016. // Белсат
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зялёны Луг (лесапарк)
- Было — стало: как Зеленый Луг стал действительно зеленым // Оnliner.by
- Беговой маршрут по лесопарку Зеленый Луг // Сitydog.by
- Лесопарк Зелёный Луг // Foursquare.com
- Четыре парка, три озера и одно кладбище. По Минску на велосипеде // КУКУ.ORG
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.