Зялёнагурскі ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Zielonogórski | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Zielonogórski |
Міжнародная назва | University of Zielona Góra |
Заснаваны | 2001 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Рэктар | Войцех Стшыжэўскі |
Рэктар | Wojciech Strzyżewski[d][1] |
Студэнты | 11 500 |
Размяшчэнне | Зялёна Гура |
Юрыдычны адрас |
вул. Ліцэальная 9, 65-417 г. Зялёна Гура, Польшча |
Сайт | uz.zgora.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зялёнагурскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Zielonogórski) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Зялёна Гура.
Агульная характарыстыка
Універсітэт быў створаны 1 верасня 2001 года шляхам аб'яднання Зялёнагурскага політэхнічнага ўніверсітэта (заснаванага ў 1965 годзе як Вышэйшая інжынерная школа) і Вышэйшай педагагічнай школы (заснаванай ў 1971 годзе як Вышэйшая настаўніцкая школа). У верасні 2017 года ў склад універсітэта была ўключана Дзяржаўная вышэйшая прафесійная школа ў Сулехаве як асобны факультэт універсітэта, які ў 2019 годзе быў ператвораны ў філіял.
Асноўныя будынкі ўніверсітэта размешчаны ў двух розных частках горада: кампус А з будынкамі былога політэхнічнага ўніверсітэта размешчаны на вуліцы Падгорнай, і кампус B з будынкамі былой Вышэйшай педагагічнай школы, які ў асноўным размешчаны на алее Войска Польскага. Рэктарат універсітэта знаходзіцца недалёка ад Старога Рынку на вуліцы Ліцэальнай.
Ва ўніверсітэце працуюць 1 тыс. выкладчыкаў, у тым ліку: 100 з вучоным званнем прафесара, 220 са ступенню доктара хабілітаванага, 508 са ступенню доктара, 169 са ступенню магістра.
Структура
- Гуманітарны факультэт
- Механічны факультэт
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт будаўніцтва, архітэктуры і экалагічнай інжынерыі
- Факультэт эканомікі і кіравання
- Факультэт фізікі і астраноміі
- Факультэт інфарматыкі, электратэхнікі і аўтаматызацыі
- Факультэт матэматыкі, інфарматыкі і эканаметрыі
- Факультэт біялагічных навук
- Факультэт педагогікі, псіхалогіі і сацыялогіі
- Факультэт права і адміністрацыі
- Collegium Medicum
- Філіял у Сулехаве
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зялёнагурскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/41ade527-eee8-4133-87f6-f9acbecc3acf Праверана 17 верасня 2022.