Зыгмунт Серакоўскі | |
---|---|
польск.: Zygmunt Sierakowski | |
| |
Нараджэнне |
19 мая 1827[1]
|
Смерць |
27 чэрвеня 1863[1] (36 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Серакоўскія[d] |
Жонка | Апалонія з Далеўскіх[d] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | ваенны |
Званне | генерал |
Бітвы | |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зыгмунт (Зігмунт, Сігізмунд) Ігнатавіч Серакоўскі (18 (30) мая 1826, с. Лісавое, Валынь — 15 (27) чэрвеня 1863, Вільня; Псеўданім: Даленга) — капітан расійскага Генштаба, супрацоўнік часопісаў «Колокол» і «Современник», адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія
Сын Ігната і Фартунаты.
Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, але за ўдзел у падпольных патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у Арэнбургскі корпус, дзе пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. Вярнуўшыся па амністыі ў сталіцу імперыі, скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Зблізіўся з рускімі рэвалюцыянерамі М. Дабралюбавым, М. Чарнышэўскім. У 1857 стварыў у Санкт-Пецярбургу рэвалюцыйную суполку афіцэраў, сябрамі якой былі і браты Каліноўскія. Падчас замежных падарожжаў сустракаўся з А. Герцэнам, М. Агаровым, Дж. Гарыбальдзі.
З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне. У канцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбітыя пад мястэчкам Біржы, сам ён быў паранены і захоплены ў палон. Павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.
Магіла
Месца пахавання доўгі час заставалася невядомым. У 2017 годзе літоўскія археолагі пасля апоўзня на гары Гедыміна ў Вільнюсе знайшлі магілу мужчыны са звязанымі ззаду рукамі і з залатым пярсцёнкам на пальцы з выгравіраваным на ім надпісам па-польску «Zygmónt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.», які дазволіў індэнтыфікаваць яго як Зыгмунта Серакоўскага (Апалонія — імя ягонай жонкі)[2]. Акрамя таго, вядома, што Серакоўскі быў паранены ў спіну, такое ж пашкоджанне мелася ў пахаванага мужчыны, дадатковы было праведзена параўнанне чэрапа з фотаздымкамі[3].
Сям’я
Жонка З. І. Серакоўскага — Апалонія з Далеўскіх, сястра Цітуса, Францішка і Канстанціна, таксама ўдзельнікаў Паўстання.
Пахаванне
У ліпені 2017 года падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні былі знойдзеныя парэшткі 20 чалавек. На правай руцэ аднаго з пахаваных археолагі ўбачылі залаты пярсцёнах. На ўнутраным баку яго было напісана: «Zygmunt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.» Такім чынам, гэтыя парэшткі належаць верагодна Зыгмунту Серакоўскаму[4].
22 лістапада 2019 года парэшткі 20 паўстаўцаў, знойдзеныя ў 2017 годзе на гары Гедыміна, былі ўрачыста перапахаваны на могілках Роса ў адмыслова адрэстаўраванай капліцы. На перапахаванні прысутнічалі прэзідэнты Літвы і Польшчы, урадавыя дэлегацыі Беларусі і Украіны, тысячы беларусаў, літоўцаў і палякаў.
Зноскі
- 1 2 Zygmunt Erazm Gaspar Józef Sierakowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Пярсцёнак Серакоўскага, знойдзены на гары Гедыміна ФОТАФАКТ
- ↑ Як расейцы пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі зьвязаныя за сьпінай, цела засыпанае вапнай. ФОТА
- ↑ lrkm.lrv.lt Архівавана 23 сакавіка 2019.
Літаратура
- Кісялёў Г. В. Серакоўскі Зыгмунт (Сігізмунд) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 343. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зыгмунт Серакоўскі