Вёска
Зубаўшчына
± |
Зубаўшчы́на[1] (трансліт.: Zubaŭščyna, руск.: Зубовщина) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Да 2003 года ўваходзіла ў склад Вярэйкаўскага сельсавета[2].
Гісторыя
Вядома з 1569 г. як фальварак. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1836 г. прыватная вёска, 21 двор, 180 жыхароў. У 1914 г. 41 двор, 244 жыхары.
Насельніцтва
На 01.01.2004 г. 57 двароў, 115 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района Архівавана 15 чэрвеня 2021.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.