Зоф’я Налкоўская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Zofia Nałkowska | |||||||
Асабістыя звесткі | |||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Zofia Nałkowska | ||||||
Дата нараджэння | 10 лістапада 1884[1][2][…] | ||||||
Месца нараджэння | |||||||
Дата смерці | 17 снежня 1954[1][2][…] (70 гадоў) | ||||||
Месца смерці | |||||||
Пахаванне | |||||||
Грамадзянства |
Расійская імперыя |
||||||
Бацька | Wacław Nałkowski[d] | ||||||
Прафесійная дзейнасць | |||||||
Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка, публіцыст і драматург | ||||||
Гады творчасці | 1903—1954 | ||||||
Мова твораў | польская | ||||||
Дэбют | 1903 | ||||||
Грамадская дзейнасць | |||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Подпіс | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зоф’я Налкоўская (польск.: Zofia Nałkowska; 10 лістапада 1884, Варшава — 17 снежня 1954) — польская пісьменніца.
Біяграфічныя звесткі
Скончыла Варшаўскую прыватную гімназію (1901). У 1922—1927 гадах жыла ў Гродне, была куратарам патранату (апекі) вязняў гродзенскай турмы, памагала зняволеным.
Творчасць
Дэбютавала як паэтэса вершам «Я памятаю» (1898), як празаік — навелай «Арліца» (1903). Першыя раманы «Жанчыны» (1906), «Князь» (1907), «Нарцыза» (1910) напісаны ў стылявой манеры, уласцівай літаратуры «Маладой Польшчы». У зборніку апавяданняў «Таямніцы крыві» (1917), рамане «Граф Эміль» (1920) праявілася маральнае асуджэнне Першай сусветнай вайны. Праблеме адбудавання Польшчы прысвечаны «Раман Тэрэзы Генерт» (1923). Гродзенская тэматыка ў аснове яе раманаў «Нядобрае каханне» (1928), «Мяжа» (1935), «Вузлы жыцця» (1948), драмы «Дзень яго вяртання» (1931), эсэ «У шалашы» (1924), «Гродна» (1926), «Нёман» (1934) і інш. Вострыя сацыяльныя і палітычныя праблемы, псіхалогія чалавека адлюстраваны ў раманах «Галкі» (1927), «Нецярплівыя» (1938), драме «Дом жанчын» (1930) і інш. Аўтар зборнікаў псіхалагічных мініяцюр «Характары» (1922), навел пра лагеры смерці «Медальёны» (1946), літаратурна-крытычных і публіцыстычных твораў, дзённікаў.
На беларускую мову асобныя яе апавяданні пераклаў Янка Брыль.
Прэміі і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэмія Польшчы (1953).
Бібліяграфія
Беларускія пераклады
- у кн.: Сад: Кніга польскіх апавяданняў. Мн., 1982.
Зноскі
- 1 2 Zofia Nałkowska // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Zofia Nałkowska (1.v. Rygierowa, 2.v. Gorzechowska) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
- Мусіенка С. Налкоўская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Мусиенко С. Ф. Гродненский период творчества Зофьи Налковской // Советское славяноведение. 1984. № 1. — С. 46-56.
- Rogatko B. Zofia Nałkowska. — Warszawa, 1980.