Лагатып «Зорных войнаў»

Зорныя войны (англ.: Star Wars) — фантастычная сага амерыканскага рэжысёра Джорджа Лукаса. Фільмы гэтага цыкла аказалі велізарны ўплыў на міжнародную поп-культуру.

Першы фільм выйшаў 25 мая 1977 года пад назвай «Зорныя войны». Ён меў велізарны касавы поспех. Гэта выратавала кампанію 20th Century ад крызісу, які ёй пагражаў. Калі сумненні ў акупнасці праекта зніклі, першы фільм атрымаў падзагаловак «Эпізод IV: Новая надзея». За ім выйшлі два фільмы-працягі: «Эпізод V: Імперыя наносіць удар у адказ» у 1980 годзе і «Эпізод VI: Вяртанне джэдая» ў 1983 годзе.

У 1999—2005 гадах выйшла трылогія-прыквел.

У 2015-2017 гадах выйшла трылогія-сіквел.

Кінаэпапея

У цыкле фільмаў «Зорныя войны» дзевяць эпізодаў. Спачатку былі зняты эпізоды IV—VI, праз некаторы час I—III, потым VII—IX. У цэнтры «Зорных войнаў» — жыццёвы шлях Энакіна Скайуокера, галоўнага героя сагі.

Арыгінальная трылогія

Трылогія-прыквел

Трылогія-сіквел рэжысёра Дж. Дж. Абрамса

Беларускі пераклад

Для ўсіх фільмаў франшызы ёсць субцітры. Для часткі 5 – агучка (пад назвай «Зоркавыя войны»).

Таксама існуюць субцітры для іншых твораў у сусвеце, такіх як:

  1. Фільм «Праныра-адзін» (субцітры)
  2. Фільм «Сола» (субцітры)
  3. Серыял «Обі-Ван Кенобі» (субцітры і агучка)
  4. Серыял «Мандалорац» (субцітры і агучка)
  5. Серыял «Андар» (субцітры)
  6. Серыял «Кніга Бобы Фета» (субцітры і агучка)
  7. Анімэ «Бачанні» (субцітры)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.