Зо́рная сістэ́ма — сукупнасць нябесных цел, з якіх хоць адно з'яўляецца зоркай, такая, што рух нябесных целаў у такой сукупнасці адбываецца ў пэўнай абмежаванай прасторы, прадвызначанай гравітацыйнымі патэнцыяламі складнікаў, а поўная (патэнцыяльная і кінетычная) энергія ў такой сукупнасці адмоўная[1].
Планеты і іншыя не-зоркавыя аб'екты, якія абарачаюцца вакол зоркі, складаюць планетную сістэму гэтай зоркі[2].
У шырокім сэнсе зорнымі сістэмамі з'яўляюцца вялікія колькасці зорак, з'яднаныя ў зорныя скопішчы і галактыкі.
Прыклады зорных сістэм: Сонечная сістэма, сістэма Глізэ 581, падвойныя зоркі.
Зноскі
- Липунов В. М. В мире двойных звёзд. — М.: Наука. Гл. ред. физ.-мат. лит., 1986. — 208 с.
- Астрономия. — М. : Просвещение, 1983. — 384 с., ил.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.