Зоркаўка сярэдняя | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд групы квітнеючых раслін | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Stellaria media (L.) Vill. | |||||||||||||||||||
|
Зоркаўка сярэ́дняя[3], Макрыца, Макруха (Stellária média) — від раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Расце каля жылля, на агародах, пустазельных месцах, часам па сырых лясных дарогах і палянах.
Назва
Макрыца[4][5][6], белая макрыца, макрэц белы[7], макруха[8], макрыца белая[9].
Батанічнае апісанне
Зоркаўка сярэдняя. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 |
Аднагадовая травяністая расліна.
Сцябло цыліндрычнае, сцелістае, галінастае, вышынёй 10—30 см[10]. Лісце яйкападобнае, коратка завостраныя; верхнія сядзячыя, ніжнія на хвосціках[10].
Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двухраздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце ў маі — верасні[10]. Плады — каробачкі са шматлікімі акруглым або пупышкападобным насеннем[10].
Арэал
Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Марока, Туніс)[11], па ўсёй тэрыторыі былога СССР, акрамя арктычных зон.
Святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф[12]. Аддае перавагу волкім і ўрадлівым глебам на пустазельных месцах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, і на лясных узлесках[10].
Хімічны склад
У траве макрыцы маюцца сапаніны, вітаміны E, C, карацін[10].
Значэнне і ўжыванне
У агародах з'яўляецца злосным пустазеллем, змагацца з якім цяжка з-за вялікай колькасці насення, якое захоўвае усходжасць доўгі час.
У народнай медыцыне ўжываецца пры крывацёку, гемароі, крывахарканні, крывавых ванітах, авітамінозе, пачатковай стадыі памутнення рагавой абалонкі вока[13].
У народнай медыцыне распараную траву прыкладваюць да хворых месцаў пры рэўматызме, радыкуліце, расцяжэнні звязкаў[10].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь — Спб, 1878.
- ↑ З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вільня, Субач 2, 1924.
- 1 2 3 4 5 6 7 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Taxon: Stellaria media (L.) Vill. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN)
- ↑ Звездчатка средняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Махлаюк В. П. Лекарственные растения в народной медицине — Саратов, 1967.
Літаратура
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 564. Stellaria media (L.) Vill. — Звездчатка средняя, или Мокрица // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 173. — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.
- Мокрица // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- Звездчатка // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 157. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- Звездчатка средняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)