Зоркаўка злакавая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Stellaria graminea L. | |||||||||||||||||||
|
Зоркаўка злакавая[3] (Stellāria gramīnea) — від раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Назва
Зоркаўка злакавая, зорачка, зоркаўка травяністая, цапняк[4][5][6].
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна.
Сцябло чатырохграннае, голае, сцелецца, галінастае, вышынёй ад 10 да 45 см. Лісце лінейна-ланцэтнае або ланцэтнае, сядзячае, па краі раснічастае, даўжынёй да 4 см, шырынёй каля 4 мм, размешчана супратыўна. Лісце і сцябло могуць мець шызае адценне.
Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двураздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце з мая па верасень.
Плод — прадаўгаватая каробачка. Плоданасіць з чэрвеня па кастрычнік.
Арэал
Распаўсюджаная ў Еўропе, еўрапейскай частцы Расіі, Перадкаўказзі, Сібіры. Звычайная расліна сярэдняй паласы Расіі.
Месцы вырастання
Расце на лугах, пустках, у рознатраўных стэпах, у светлых лясах, на палянах, узлесках, высечках, па берагах вадаёмаў, абочынах дарог, ускраінах палёў, пакладах.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Літаратура
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 561. Stellaria graminea L. — Звездчатка злаковая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 170. — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.
- Киселёва К. В., Майоров С. Р., Новиков В. С. Флора средней полосы России: Атлас-определитель. — М.: Фитон XXI, 2010. — С. 223. — 544 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-906171-17-7.
- Всё о полевых цветах России. Атлас-определитель / под ред. А. Шаронова. — СПб.: СЗКЭО, 2011. — С. 19. — 120 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-9603-0177-0.
- Полевые цветы. Иллюстрированный справочник / под ред. С. Разделова. — Вильнюс: Bestiary, 2012. — С. 22. — 144 с. — ISBN 978-609-456-032-3.
Спасылкі
- Зоркаўка злакавая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Звездчатка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Звездчатка на сайце «Энцыклапедыя дэкаратыўных садовых раслін»
- Звездчатка Архівавана 23 мая 2022. на сайце «Архіў прыроды Расіі» (прырода.рф)
- Stellaria graminea (Звездчатка зёлкавая) на сайце USDA NRCS (англ.)