Зоркаўка | |||||||||||||||||
Зоркаўка сярэдняя (Stellaria media). Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Зоркаўка[3] (Stellaria, ад лац.: stella — зорка) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя, рэдка аднагадовыя расліны з паўзучымі падземнымі парасткамі або без іх; сцёблы звычайна голыя, рэдка валасістыя, чатырохгранныя. Лісце звычайна ўсё або амаль усё сядзячае або амаль сядзячае лінейна-ланцэтнае або яйцападобнае. Кветкі, двухполыя, 5-, рэдка 4-членныя, звычайна белыя, актынаморфныя, да 20 мм у дыяметры, у дыхазіяльных, паўпарасонікавых суквеццях або адзінкавыя ў пазухах лісця. Плод — каробачка.
Пашырэнне
Каля 120 відаў. На Беларусі 10 відаў: зоркаўка багнавая (Stellaria uliginosa), зоркаўка балотная (Stellaria palustris), зоркаўка доўгалістая (Stellaria longifolia), зоркаўка дуброўная (Stellaria nemorum), зоркаўка злакавая, ці травяністая (Stellaria graminea)[4], зоркаўка ланцэтападобная, ці вялікакветная (Stellaria holostea)[5], зоркаўка незаўважная (Stellaria neglecta), зоркаўка сярэдняя (Stellaria media), зоркаўка тупачашачкавая. Растуць у лясах, на лугах, балотах, у хмызняках, на палях, агародах і інш.
Віды
- Stellaria abortiva
- Stellaria alaschanica
- Stellaria alaskana
- Stellaria alsine — Зоркаўка багнавая
- Stellaria amblyosepala
- Stellaria americana
- Stellaria arenarioides
- Stellaria arisanensis
- Stellaria aquatica — Мяккавалоснік вадзяны
- Stellaria axillaris
- Stellaria bistyla
- Stellaria borealis
- Stellaria brachypetala
- Stellaria bungeana
- Stellaria calycantha
- Stellaria cherleriae
- Stellaria ciliatisepala
- Stellaria congestiflora
- Stellaria corei
- Stellaria crassifolia — Зоркаўка таўсталістая
- Stellaria crassipes
- Stellaria crispa
- Stellaria cuspidata
- Stellaria decumbens
- Stellaria delavayi
- Stellaria depressa
- Stellaria dianthifolia
- Stellaria dichotoma
- Stellaria dicranoides
- Stellaria discolor
- Stellaria ebracteata
- Stellaria fennica
- Stellaria filicaulis
- Stellaria flaccida
- Stellaria fontinalis
- Stellaria graminea — Зоркаўка злакавая, ці Зоркаўка травяністая, ці Зорачка, ці Цапняк
- Stellaria gyangtseensis
- Stellaria gyirongensis
- Stellaria henryi
- Stellaria holostea — Зоркаўка ланцэтападобная, ці Зоркаўка вялікакветная, ці Зоркаўка-пырнік, ці Пырнік
- Stellaria humifusa
- Stellaria imbricata
- Stellaria infracta
- Stellaria irrigua
- Stellaria lanata
- Stellaria lanipes
- Stellaria littoralis
- Stellaria longifolia — Зоркаўка доўгалістая
- Stellaria longipes
- Stellaria mainlingensis
- Stellaria martjanovii
- Stellaria media — Зоркаўка сярэдняя, ці Макрыца, ці Белая макрыца, ці Макрэц белы, ці Макруха, ці Макрыца белая
- Stellaria monosperma
- Stellaria neglecta — Зоркаўка незаўважная
- Stellaria nemorum — Зорка дубраўная, ці Зоркаўка дуброўная, ці Зоркаўка лясная, ці Зоркаўка гаёвая
- Stellaria nepalensis
- Stellaria nipponica
- Stellaria nitens
- Stellaria obtusa
- Stellaria omeiensis
- Stellaria ovatifolia
- Stellaria oxycoccoides
- Stellaria oxyphylla
- Stellaria pallida
- Stellaria palustris — Зоркаўка балотная
- Stellaria parva
- Stellaria parviumbellata
- Stellaria patens
- Stellaria petiolaris
- Stellaria petraea
- Stellaria pilosoides
- Stellaria porsildii
- Stellaria pubera
- Stellaria pusilla
- Stellaria radians
- Stellaria recurvata
- Stellaria reticulivena
- Stellaria rotundifolia
- Stellaria ruscifolia
- Stellaria salicifolia
- Stellaria soongorica
- Stellaria souliei
- Stellaria stenopetala
- Stellaria strongylosepala
- Stellaria subumbellata
- Stellaria tibetica
- Stellaria uda
- Stellaria uliginosa — Зоркаўка багнавая
- Stellaria umbellata
- Stellaria vestita
- Stellaria winkleri
- Stellaria wushanensis
- Stellaria yunnanensis
- Stellaria zangnanensis
Выкарыстанне
Лекавыя, кармавыя, харчовыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Многія віды пустазелле, ёсць ядавітыя.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура
- Зоркаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Мазан І. П. Зоркаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 376.
- Звездчатка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 348. — 563 с. (руск.)
- Звездчатка // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 157. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- Звездчатка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Stellaria (англ.) // The Plant List