Зносіны — працэс наладжвання і развіцця кантактаў паміж людзьмі, выкліканы патрэбамі сумеснай дзейнасці. Уключае абмен інфармацыяй, выпрацоўку адзінай стратэгіі ўзаемадзеяння, успрыманне і разуменне другога чалавека. У працэсе зносін чалавек самавызначаецца, выяўляе свае індывідуальныя асаблівасці, яго сутнасць раскрываецца для другога чалавека. Сацыяльны сэнс зносін у далучэнні суб'екта да культурна-гістарычнага вопыту чалавецтва.
У найбольш абагульненых класіфікацыях вызнаюцца тры аспекты працэсу зносін:
- камунікатыўны — звязаны з вызначэннем спецыфікі інфармацынага працэсу паміж людзьмі з улікам іх узаемаадносін, мэт, намераў і інш.
- інтэрактыўны — увасабляе агульную стратэгію узаемадзеяння — супрацоўніцтва, суперажыванне, канкурэнцыя
- перцэптыўны — уключае працэс успрымання, разумення і ацэнкі другога чалавека, зыходзячы з асаблівасцей яго паводзін.
Адзінства гэтых аспектаў — важная ўмова аптымізацыі адносін паміж людзьмі, іх сумеснай дзейнасці. Развіццё здольнасцей і навыкаў зносін, фарміраванне іх культуры — адна з важных задач выхавання.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.