Раён Знойма | |
---|---|
Okres Znojmo | |
Краіна | Чэхія |
Статус | Раён |
Уваходзіць у | Паўднёвамараўскі край |
Адміністрацыйны цэнтр | Знойма |
Насельніцтва (2009) | 114 083 чалавека |
Шчыльнасць | 71,73 чал./км² |
Плошча | 1 590,50 км² |
Код ISO 3166-2 | CZ-647 |
Код аўтам. нумароў | ZN (да 2001) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Знойма (чэшск.: Okres Znojmo) — адзін з сямі раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Знойма. Плошча — 1 590,50 кв. км., насельніцтва складае 114 083 чалавека. У раёне налічваецца 144 муніцыпалітэта, з якіх 5 — гарады, 10 — мястэчкі.
Геаграфія
Размешчаны на паўднёвым захадзе края. У рамках края мяжуе з раёнамі Брно-прыгарад на паўночным усходзе і Бржэцлаў на захадзе. На паўночным захадзе суседнічае з раёнам Тршэбіч Высачынскага края, на захадзе — з раёнам Йіндржыхуў-Градзец Паўднёвачэшскага края. На поўдні — дзяржаўная граніца з Аўстрыяй.
Гарады і насельніцтва
Даныя на 2009 год:
Горад | Насельніцтва |
---|---|
Знойма | 35 193 |
Мораўскі-Крумлаў | 5 996 |
Грушавані-над-Евішаўкаў | 3 311 |
Міраслаў | 2 994 |
Евішавіцы | 1 136 |
Усяго | Жанчын | Мужчын |
---|---|---|
114 083 (100 %) |
57 792 (50,66 %) |
56 291 (49,34 %) |
Сярэдняя шчыльнасць — 71,73 чал./км²; 42,63 % насельніцтва жыве ў гарадах.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.