Знание
Тып Выдавецтва
Заснаванне 1898
Скасавана 1913
Заснавальнікі Канстанцін Пятніцкі
Размяшчэнне Санкт-Пецярбург
Ключавыя постаці Максім Горкі
Прадукцыя Кніжкі, памфлеты

Книгоиздательское товарищество «Знание» (Веды) — выдавецтва марксісцкага напрамку ў Санкт-Пецярбургу.

Заснаванае ў 1898 годзе з ініцыятывы К. Пятніцкага, каб распаўсюджваць навукова-папулярную матэрыялістычную літаратуру. Акцыянерамі суполкі пісьменнікаў былі У. А. Поссе, Д. Д. Пратапопаў, В. М. Папова, У. І. Чарналускі, Г. А. Фальбарк.

Максім Горкі пасля прыходу туды ў 1900 годзе пераўтварыў суполку ў сацыялістычную, накіраваную друкаваць рэалістычныя, а як можа і атэістычныя кніжкі. Выдавецтва проціпастаўлялася мадэрным эстэтычным плыням — сімвалізму, футурызму, акмеізму — і выпускала галоўным чынам творы, што ў традыцыях М. Дабралюбава і М. Някрасава падкрэслівалі адмоўныя бакі буржуазнага ладу, крытыкавалі самаўласце, капіталізм, індывідуалізм.

Да таго як выдавецтва з падтрымкай ЦК РСДРП(б) пачало шырокі друк палітычнай літаратуры, апроч Горкага там публікаваліся Іван Бунін, Аляксандр Серафімовіч, Мікалай Целяшоў, Яўгеній Чырыкаў. Акрамя таго друкавалі творы Л. Андрэеў, Сцяпан Скіталец, В. Верасаеў, Аляксандр Купрын, С. Юшкевіч, М. Гарын-Міхайлоўскі, С. Еўпацьеўскі, Міхаіл Прышвін, І. Шмялёў.

Асабліва вядомай была серыя суполкі «Знание», выхадзіўшая ў 1904—1913 гады (40 выпускаў). Туды ўваходзілі і пераклады (Герхарт Гаўптман, Гюстаў Флабер, Кнут Гамсун і іншыя). Па словах Леніна, Горкі «злучыў найлепшыя сілы расійскай літаратуры».

У 1912 годзе Горкі пакінуў «Знание» пасля спрэчкі з Пятніцкім.

Горкі, Пятніцкі і Скіталец (1902)

Літаратура

  • Казак В.: Лексикон русской литературы XX века

Спасылкі

  • КЛЭ
  • БСЭ(недаступная спасылка)
  • Реалистическая проза. Горький и «Знание» (Касторский С. В. Горький в годы реакции // История русской литературы: В 10 т. / АН СССР. Ин-т рус. лит. (Пушкин. Дом). — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1941—1956. Т. X. Литература 1890—1917 годов. — 1954. — С. 405—469.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.