Знаменкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Знаменка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 1 412
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223127
Код аўтам. нумароў 5

Зна́менкаўскі сельсавет (або Зна́менскі сельсавет[1]) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Знаменка. Размяшчаўся на паўднёвым усходзе раёна.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Падонкаўскі (Паданкаўскі) сельсавет у складзе Лагойскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Падонкі. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Косіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Падонкі[2]. 30 студзеня 1969 года вёска Падонкі перайменавана ў Знаменку, а сельсавет — у Знаменскі. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лагойскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1412 чалавек[4], з іх 92,4 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — палякі[5].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: Аўгустова, Гаішча, Жалудоўшчына, Загор’е, Замасточча, Знаменка, Карцоўшчына, Косіна, Мачужычы, Пархава, Свідна, Сілічы і Чарняхоўскі.

Зноскі

  1. Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / П. П. Шуба. Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — С. 111. — 360 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2015. Праверана 24 ліпеня 2021.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.