![](../I/%D0%97%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%8B.jpg.webp)
Фрагмент тытульнага ліста Бібліі. 1517 г.
Знак Скарыны — асабісты сігнет Францыска Скарыны, на якім былі выяўлены прамяністае Сонца анфас з прытуленым справа маладзіком з тварам у профіль. Мяркуецца, што гэтым, магчыма, сімвалізавалася сонечнае зацьменне 1486 года, і што Скарына такім чынам паказваў год свайго нараджэння. З гэтым спрачаецца думка, паводле якой сонца — сімвал асветы, святла, цяпла, вечнасці, а малады (а не ветахавы) месяц — росту і маладосці.
У культуры
- У якасці эмблемы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны выкарыстоўваецца французскі шчыт сіняга колеру, у цэнтры якога выява знака Скарыны — сонца залацістага колеру акружанае прамянямі, з маладзіком серабрыстага колеру, які закрывае сонца напалову з левага боку[1].
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.