Зміцер Дзядзенка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1972 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Зміцер Дзядзенка (нар. 17 кастрычніка 1972, Орша[1][2]) — беларускі пісьменнік і журналіст.
Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1994), працаваў рэдактарам на БТ і журналістам у «Нашай Ніве»[3]. Піша вершы і прозу. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Першацвет», «Паміж», «Спадчына», на ізраільска-беларускім сайце belisrael.info[3] і інш.
Аўтар краязнаўча-генеалагічнага даведніка «Аршанская шляхта», суаўтар праекта «Наша страва». Кніга «Гісторыі ў прыцемках» (2015) трапіла ў лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца (2016). У 2017 годзе пісьменнік апублікаваў кнігу «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»[4], у 2020 годзе — гістарычны дэтэктыў «Ордэн Прамяністых»[5], у 2022 годзе — аповесць-памфлет «Званковы Кароль, Віновая Паня»[6].
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.