Зміцер Бартосік | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1969 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, спявак |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Зміцер Бартосік (1969, Рыбінск, Расія) — беларускі бард, пісьменнік.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў Рыбінску (Расія). У школу пайшоў у казахстанскім Усць-Каменагорску. Працягнуў вучобу ў расійскім Горкім. У 1979 годзе сям’я пераехала ў беларускі Гомель, калі ён быў трэцякласнікам. З 13 год авалодаў гітарай, вырас на песнях Высоцкага і Акуджавы. Бацькі Зміцера былі тэатраламі: бацька — рэжысёр, маці — актрыса.
Мае трох дзяцей.
Літаратурная творчасць
У 2002 годзе выдаў кнігу апавяданняў з уласнага жыцця «Чорны пісталет».
У кнізе «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2016) няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся расказаць толькі ў канцы жыцця. Тым не менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагоддзя[1].
Аўтар кнігі «Клініка кітайскага дантыста» (2018) адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры. Ён знаходзіць сляды француза Гіёма Апалінэра ў Беларусі і беларуса Аляксандра Рыпінскага ў лонданскім Тотэнхэме, расказвае кур’ёзныя, страшныя, смешныя гісторыі пра Уладзіміра Караткевіча і іншых беларускіх пісьменнікаў, апавядае пра даўно зніклы Менск.
Дыскаграфія
Прэміі і ўзнагароды
Атрымаў літаратурную прэмію Ежы Гедройца-2017 за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча 2017 за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы».
Зноскі
Спасылкі
- Радыё Рацыя, Зміцер Бартосік выступіць у Оршы(недаступная спасылка)
- Зміцер Бартосік: «Не бабнік я, хоць ты трэсні!»
- Зміцер Бартосік стаў тройчы татам
- Беларускія аўтары на КАМУНІКАТ Архівавана 2 чэрвеня 2009.