Змяінагорскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | OMST[5] і KRAT[5] |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Змяінагорскі раён (руск.: Змеиного́рский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Змяінагорск, размешчаны за 87 км ад Рубцоўска.
Геаграфія
Раён плошчай у 2802 км² размешчаны ў паўднёвай частцы края. Рэльеф усходняй часткі ўзгорысты, месцамі гарысты (адгор’і Калыванскага хрыбта), заходняй часткі — пераважна раўнінны. На тэрыторыі раёна здабываецца свінец, цынк.
Умерана кантынентальны клімат. Сярэдняя тэмпература каля 20 °C, вільготнасць паветра — 70 %. Траціну года на тэрыторыі Змяінагорскага раёна стаіць яснае сонечнае надвор’е, пераважна, у летнія месяцы.
Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Карбаліха, Вялікая Гальцоўка, Талоўка; у паўночна-ўсходняй частцы размешчана возера Калыванскае. Глебы шэрыя лясныя, вышчалачаныя, моцна вышчалачаныя, чарназёмы. Растуць елка, піхта, хвоя, бяроза; багатае разнатраўе. Фаўна — мядзведзь, лось, казуля, дзік, собаль, норка, ліса, андатра, тхор, гарнастай, каланок, выдра, барсук, вавёрка, заяц, воўк.
У раёне знаходзіцца частка Тыгірэкскага запаведніка.
Заўвагі
- 1 2 OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- 1 2 (unspecified title) — 2016.