«Змага́нне» ― беларуская дэпутацкая фракцыя польскага сойма ў 1928—1930 гадах.

Гісторыя стварэння

Плакат «Змагання»

Створана ЦК КПЗБ у снежні 1927 года як выбарчы рабоча-сялянскі камітэт па падрыхтоўцы выбараў у польскі сойм.

У выніку выбараў 4 сакавіка 1928 года у сойм былі абраны 5 беларускіх дэпутатаў: І. С. Дварчанін, І. Е. Гаўрылік, Ф. І. Валынец, І. М. Грэцкі, А. Стагановіч (у лютым 1929 яго замяніў П. С. Крынчык). Яны заснавалі ў сойме беларускі рабоча-сялянскі пасольскі клуб «Змаганне», які супрацоўнічаў з камуністычнай фракцыяй сойма і фактычна стала фракцыяй КПЗБ. Узначальваў клуб І. Е. Гаўрылік, але на самой справе працай клуба кіраваў упаўнаважаны ЦК КПЗБ Г. М. Муха-Мухновскі[1].

Дзейнасць «Змагання»

Стварыўшы вясной 1929 года амаль ва ўсіх паветах свае мясцовыя сакратарыяты, «Змаганне» стала ўплывовай палітычнай арганізацыяй у Заходняй Беларусі, высоўваючы тыя ж патрабаванні, што і яе папярэдніца ― Беларуская сялянска-работніцкая грамада, забароненая ў 1927 годзе[2].

Дэпутаты «Змагання», выступаючы ў сойме, крытыкавалі ўнутраную і знешнюю палітыку польскага урада, патрабавалі вызвалення палітычных зняволеных, самавызначэння Заходняй Беларусі. Яны патрабавалі перадачы сялянам зямлі без выкупу, для рабочых 8-гадзіннага працоўнага дня, навучання на беларускай мове.

«Змаганне» праводзіла мітынгі і дэманстрацыі працоўных, выпускала газеты нацыянальна-вызвольнага характару — «Змаганьня», «Світанне», «На варце», «Голас працы» і інш. У газетах публікаваліся інфармацыя пра жыццё у БССР, публіцыстычныя і навукова-папулярныя нарысы[3].

Пасля роспуску Ю. Пілсудскім сойма, 30 жніўня 1930 года польскія улады арыштавалі дэпутатаў сойма і мясцовых кіраўнікоў «Змагання», ліквідавалі ўсе 50 сакратарыятаў. Па прыгавору суда (Вільня, 1931) Валынец, Гаўрылік, Дварчанін і Крынчык прысуджаныя да 8 гадоў турмы кожны[4].

У кастрычніку 1930 года ў Вільні быў арганізаваны Цэнтральны сялянска-работніцкі выбарчы камітэт «Змаганне», старшыней якога стаў Б. Тарашкевіч, сакратаром І. Грэцкі, а казначэем М. Верамей. Мэтай камітэта была арганізацыя выбарчай кампаніі 1930 года ў польскі парламент ад «левых» партый Заходняй Беларусі. Польскія ўлады жорстка ціснулі ўзніклую выбарчую структуру, у выніку чаго яе дзейнасць была зведзена да мінімума.

Крыніцы

  1. Хаўратовіч І. Змаганне // Энціклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 450.
  2. Maecki H. Dziaktlnosc Biatoniskiego Klubu Poselskiego «Zmahannie» na Bialostocczyznie w latach 1929—1930 // Powstanie i dzialaînosc Biatoniskiej Wkis’ciarfsko ― Robotniczej Hromády na Bialostocczyznie; Pod red. M. Nasowicza. ― Bialystok: Wydzial propagandy KW PZPR w Biafymstoku, 1973
  3. Даніловіч В. В. Друк арганізацыі «Змагання» // Пытанні гісторыі Беларусі. 36. наук. арт. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя Максіма Танка; Пад агуль. рэд. А. М. Лютага. — Мн., 1998. — С. 80—85.
  4. Даніловіч В. В. Абвастрэнне палітычнага становішча ў Польшчы. Ліквідацыя арганізацыі «Змагання» // Весці Беларускага дзяржаунага педагагічнага ун-та. — 1998. — № 4. ― С. 86-90.

Літаратура

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1996. — С. 450. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Анісаў С. Р. У змаганні гартаваліся. ― Мн., 1975.
  • Даніловіч В. В. Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» ў Заходняй Беларусі (1927—1930 гг.): Автореф. дис. на соиск. учен. степ. к.ист. н. Беларускі дзярж. пед. ун-т ім. Максіма Танка. — Мн.: 2000. — 21 с.
  • Мацко А. Н. Революционная борьба трудящихся Польши и Западной Белоруссии против гнёта буржуазии и помещиков 1918—1939 гг. ― Мн., 1972.
  • Паміж Усходам і Захадам : станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.) / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў. — Мінск, БДУ, 2003.
  • Полуян В. А., Полуян И. В. Революционное и национально-освободительное движение в Западной Белоруссии (1920 −1939). ― Минск: Госиздат БССР, 1962.
  • Полуян И. В. Западная Белоруссия в период экономического кризиса 1929—1933 гг. ― Мн.: Навука і тэхніка, 1991.
  • Rzepeccy Т., Rzepeccy К. Sejm i Senat Rzeczypospolitej Polskiej 1928—1933. ― Poznan: Wielkopolska Ksiggamia Naktadowa K. Rzepecckiego, 1928.
  • Cimek H. Sojusz robotniczo-chlopski w Polsce 1918—1939. — Warszawa: Ksiijz-ka i Wiedza, 1989.
  • Barszczewski A., Bergman A., Tomaszewski J. Ignacy Dworczanin ― bialoruski poíityk i uczony. ― Warszawa: Wyd-wo Uniw. Warszawskiego, 1990.
  • Zaporowski Z. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1939. ― Lublin: Wyd-wo Uniw. Marii Curie-Sklodowskiej, 1992.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.