![](../I/%D0%97%D0%B5%D1%84%D0%B8%D1%80_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE-%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D0%B9.jpg.webp)
Зефір
Зефір — род цукрыстых кандытарскіх вырабаў; атрымліваецца пры збіванні фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і яечным бялком, з наступным даданнем у гэтую сумесь якога-небудзь з формаўтваральных напаўняльнікаў: пекціну, агаравага сіропу, жэлацінавай (мармеладнай) масы.
У якасці дадаткаў пры вытворчасці зефіру прымяняюцца харчовыя кіслоты, эсенцыі, фарбавальнікі.
Гл. таксама
- Пасціла
- Безэ
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.