Зеляневіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Зеляневічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 199
Зеляневіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1632
Код аўтам. нумароў 1

Зеляне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Зеляневічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Зеляневічы. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Зіновіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Зіновічы[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Магілявецкага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Зеляневічы, сельсавету вернута былая назва — Зеляневіцкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 17 населеных пунктаў[3]. 7 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лыскаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Барысікі, Вільянава, Груск, Гута, Лібярполь, Лыскава, Масявічы)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2199 чалавек[5], з іх 91,7 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 2,3 % — палякі[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 31. — 248 с. 10 000 экз.
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 261 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2021. Праверана 27 студзеня 2019.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.