Здзіўленне — кагнітыўная эмоцыя, якая ўзнікае пры ўзнікненні нечаканай сітуацыі.
Пры здзіўленні мышцы рэзка скарачаюцца. Гэта даволі нестабільнае пачуццё, яно хутка прыходзіць і хутка знікае. Яго асноўная функцыя — дапамагчы чалавеку падрыхтавацца да рэакцыі на новую або нечаканую падзею і на наступствы гэтай падзеі. З пункту гледжання эвалюцыйнага развіцця гэта вельмі важная эмоцыя, якая мае моцную псіхалагічную інэрцыю, накіраваную на выжыванне віду.
Здзіўленне вызваляе нервовую сістэму ад эмацыйнай нагрузкі, якая шкодзіць прыстасаванню да нечаканай змены навакольнага асяроддзя.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Здзіўленне
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.