Здзіслаў Сіцька | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1939 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Жанр | артыкул[d] і біяграфія |
Здзіслаў Сіцька (нар. 1939, в. Пашкоўцы, Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча) — беларускі пісьменнік, перакладчык, журналіст. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі і культуры Беларусі, ВКЛ.
У 1974 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Дзяржаўным камітэце па кінематаграфіі, быў супрацоўнікам газет «Наша слова», часопісаў «Роднае слова», «Дыялог» (Баранавічы). Рэдактар газеты «Гаспадар» (Баранавічы).
Творы
Кнігі
- Чалавек, які збіраў камяні: Ігнат Дамейка. — Мінск.: Тэхналогія, 2005.
- Утроп Літвы. — Смаленск: Новая школа, 2009. — 322 с. — 290 ас.
Пераклады
- Мае падарожжы / Ігнат Дамейка: [пераклад з польскай мовы Здзіслава Сіцько; прадмова Кастуся Цвіркі] — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002.
Артыкулы
- «…ясней ад перлаў і золата кароны» (да 750-годдзя каранацыі Міндоўга) // Беларускі гістарычны часопіс № 5, 2003.
Зноскі
Спасылкі
- Бітва за Літву працягваецца Архівавана 2 чэрвеня 2009. // Наша Ніва
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.