Вёска
Звязда
± |
Звязда́[1] (трансліт.: Zviazda, руск.: Звезда; раней Чырво́ная Звязда́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 3 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.
Гісторыя
Створана па канчатковым усталяванні ўлады бальшавікоў у Беларускай ССР як сельскагаспадарчая камуна Чырвоная Звязда на месцы колішняга фальварка Шчамысліца (польск.: Szare Myśli). Мела 200 гектараў ворыва, дзейнічалі клуб, сталовая. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені. Пасля камуна пераўтворана ў калгас, з 1935 года вёска.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Славутасці
Ад колішняга фальварка часткова захаваліся старыя алеі, магчыма, рэшткі саду[2].
Насельніцтва
- 1926 — 68 жыхароў
- 1960 — 203 жыхары
- 2002 — 22 двары, 34 жыхары
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Каму́на
- ↑ https://globustut.by/zvezda/index.htm
Літаратура
- Звязда // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 145. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх