![]() Звяздан Місімавіч | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Місімавіч у 2011 годзе | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 чэрвеня 1982[1][2][…] (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Звязда́н Місі́мавіч (басн.: Zvjezdan Misimović; нар. 5 чэрвеня 1982, Мюнхен, Германія) — былы баснійскі футбаліст, паўабаронца. Гуляў за нацыянальную зборную Босніі і Герцагавіны.
Кар’ера
Звяздан з’яўляецца выхаванцам шэрагу невялікіх нямецкіх клубаў. У 2000 годзе патрапіў у структуру мюнхенскай «Баварыі», дзе некалькі сезонаў гуляў за другую каманду клуба. У 2004 годзе заключыў кантракт з клубам «Бохум», у складзе якога правёў наступныя тры гады сваёй кар’еры. На працягу сезону 2007/08 абараняў колеры каманды клуба «Нюрнберг», пасля чаго гуляў за «Вольфсбург», разам з якім нечакана стаў чэмпіёнам Германіі.
З 2010 года гуляў за «Галатасарай» і маскоўскае «Дынама». Апошнім клубам Місімавіча стаў кітайскі «Гуйчжоу Жэньхэ». У сакавіку 2015 года абвясціў аб заканчэнні кар’еры, але ўлетку вярнуўся ў «Гуйчжоу Жэньхэ». Канчаткова завяршыў кар’еру ў студзені 2017 года[3].
У жніўні 2014 года аб’явіў пра завяршэнні кар’еры ў нацыянальнай зборнай, за якую выступаў з 2004 года. 28 мая 2018 года, ужо пасля завяршэння прафесійнай кар’еры, згуляў у сваім развітальным матчы за зборную супраць Чарнагорыі (0:0).
Дасягненні
Баварыя:
- Чэмпіён Германіі: 2003
- Уладальнік Кубка Германіі: 2003
Вольфсбург:
- Чэмпіён Германіі: 2009
Гуйчжоу Жэньхэ:
- Уладальнік Кубка Кітая: 2013
- Уладальнік Суперкубка Кітая: 2014
Зноскі
- ↑ Zvjezdan Misimovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Zvjezdan Misimović // FBref.com
- ↑ Мисимович объявил о завершении карьеры
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Звяздан Місімавіч
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Профіль на сайце fussballdaten.de (ням.)