Вёска
Звераўшчына
± |
Зве́раўшчына[1] (трансліт.: Zvieraŭščyna, руск.: Зверовщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя. У 1599 годзе фальварак і вёска ў Слонімскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.
У 1886 годзе вёска ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Мінскай губерні, працавала школа.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 30 вяскоўцаў.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2], да 18 сакавіка 1985 года — у склад Перхавіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 21 двор, 256 жыхароў (1886)
- 40 двароў, 227 жыхароў (1921)
- 422 жыхары (1959)
- 324 жыхары (1970)
- 76 двароў, 90 жыхароў (1998)
- 38 гаспадарак, 69 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх