Званае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 143,3 м |
Даўжыня | 1,06 км |
Шырыня | 0,52 км |
Плошча | 0,35 км² |
Аб’ём | 0,00128 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,68 км |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,7 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,15—0,18 ‰ |
Празрыстасць | 2,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 13,4 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Званае |
|
|
|
Званае |
|
|
Зва́нае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці (на мяжы з Гарадоцкім раёнам) ў басейне ракі Свіна́.
Плошча паверхні возера 0,35 км², даўжыня 1,06 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Сярэдняя глыбіня каля 3,7 м, найбольшая дасягае 5 метраў. Аб'ём вады ў возеры складае 1,28 млн. м³. Вадазбор плошчай 13,4 км спадзістахвалісты і дробнаўзгорысты.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 1—2 да 5—8 метраў, складзеныя з пяскоў і суглінкаў. Берагі нізкія і пясчаныя, у паўднёвай частцы возера тарфяністыя і забалочаныя. Мелкаводдзе да глыбіні 1—1,5 м пясчанае. Да глыбіні 3,5 м дно выслана апясчаненым ілам, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, малапраточнае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у возера Грыбна. Зарастае слаба. Падводная расліннасць распаўсюджана да глыбіні 1,1—1,8 м, месцамі да 2 м (гарлачыкі). Надводная расліннасць займае паласу ўздоўж берага шырынёй ад 3 да 25 метраў.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 18. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)