5 кастрычніка 2023 года прыкладна ў 11:30 раніцы па мясцовым часе турэцкі ўдарны беспілотнік быў збіты самалётам F-16 ВПС ЗША ля вёскі Тэль-Байдар пад Хасеке (Сірыя)[1][2].
Ход падзей
Турцыя часта крытыкавала Злучаныя Штаты за аказанне дапамогі курдскім атрадам народнай самаабароны ў Сірыі, якія яна разглядала як тэрарыстычную арганізацыю, як і РПК. Пасля выбуху ў Анкары, які адбыўся 1 кастрычніка, туркі разгарнулі авіябамбардзіроўкі Сірыйскага Курдыстана[3][2].
5 кастрычніка ў 7:30 раніцы ў ваколіцах горада Хасеке былі нанесены турэцкія ўдары. Некаторыя аб’екты, па якім білі туркі, знаходзіліся ў абвешчанай ЗША зоне абмежавання дзеянняў. Дроны заўважаны прыкладна ў адным кіламетры ад амерыканскіх сіл, што прымусіла вайскоўцаў схавацца ў бункеры[4][5].
Па словах афіцыйных асоб Вашынгтона, турэцкі беспілотнік Bayraktar TB2[1] пралятаў паблізу амерыканскіх пазіцый ля вёскі Тэль-Бейдар. Як заўляў Белы дом, дрон ляцеў «несінхранізавана» і «небяспечна»[6][7]. Амерыканцы дзесяткі разоў спрабавалі звязацца з туркамі, каб папярэдзіць іх аб сваёй прысутнасці тут, але безвынікова. Затым яны вырашылі збіць дрон з F-16[8], так як амерыканскія камандзіры ацанілі беспілотнік як «магчымую пагрозу»[4].
Наступствы
Турэцкі бок адмаўляў, што беспілотнік належаў яму. Як заявіў Пентагон, збіццё дрона было «прыкрым інцыдэнтам» і гэта было зроблена ў мэтах самаабароны. Міністры абароны дзвюх краін абмеркавалі інцыдэнт[1].
Заўвагі
- 1 2 3 Seligman. U.S. F-16 shoots down Turkish drone flying over American troops in Syria (англ.). POLITICO (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
- 1 2 "US jet shoots down Turkish drone in Syria, Pentagon says". Reuters [англійская]. 2023-10-05. Праверана 2023-10-05.
- ↑ Turkey Intensifies Drone Attacks on Kurdish-Held Northern Syria (англ.). VOA (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
- 1 2 Panella. A US F-16 fighter jet shot down a Turkish drone, taking out another NATO ally's aircraft over Syria (англ.) . Business Insider. Праверана 5 кастрычніка 2023.
- ↑ Hambling. Pentagon Says It Shot Down Turkish Drone Over Syria; Turkish Military Says It Was Not Theirs (6 кастрычніка 2023).
- ↑ US shoots down armed Turkish drone after it came too close to US troops in Syria (англ.). AP News (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
- ↑ U.S. F-16 fighter jet shoots down an armed Turkish drone over Syria - CBS News (англ.) . www.cbsnews.com (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.
- ↑ US reportedly shoots down armed Turkish drone operating near American troops in Syria (англ.). The Independent (5 кастрычніка 2023). Праверана 5 кастрычніка 2023.