Вёска
Збірагі ![]()
Збірагі на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Збі́рагі[1] (трансліт.: Zbirahi, руск.: Збироги) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 19 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як казённая ўласнасць у Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1502 годзе тут існавала праваслаўная царква. Пад 1564 годам пазначана ў метрыцы караля Жыгімонта II Аўгуста. У 1566 годзе сяло — цэнтр Збіражскага войтаўства ў Берасцейскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1568 годзе ўласнасць пана Рушчыца, потым Пацаў. У 1610 годзе ў вёсцы па фундацыі княгіні Агаты Пац з Сапегаў пабудавана драўляная ўніяцкая Параскева-Пятніцкая царква.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.
У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча, у якім у 1866 годзе вучыліся 45 хлопчыкаў. Уніяцкая царква была ператворана ў праваслаўную. Маёнтак належаў графу Грабоўскаму. У 1886 годзе сяло, цэнтр Збіражскай воласці, у якую ўваходзілі 29 сёл (310 двароў). У 1897 годзе былі 2 царквы, працавалі карчма, валасное праўленне, народнае вучылішча.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Збіражскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1921 годзе дзейнічаў касцёл. У 1938 годзе працавала пачатковая школа.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе пачала працаваць 7-гадовая школа. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Збірагскага сельсавета. У студзені 1949 года арганізаваны першы калгас «Шлях Леніна», з 27 двароў у яго ўступілі 25. Меў 110 га раллі і 30 га сенакосу, 17 коней. 16 ліпеня 1954 года Збірагскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Тэльмінскага сельсавета. 4 верасня 1972 года да вёскі далучана вёска Максімы[2].
Інфраструктура
- Базавая школа
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Аддзяленне сувязі
- Бібліятэка
- Клуб
Насельніцтва
- 89 жыхароў (1566)
- 4 двары, 26 жыхароў (1897)
- 22 жыхары (1905)
- 11 двароў, 30 жыхароў (1921)
- 26 двароў, 213 жыхароў (1940)
- 116 жыхароў (1959)
- 166 жыхароў (1970)
- 67 гаспадарак, 154 жыхароў (1997)
- 63 гаспадаркі, 141 жыхар (2005)
Знакамітыя ўраджэнцы
Славутасці
.jpg.webp)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква са званіцай (1610) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000089
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Збірагі
- Вёска Збірагі на сайце Radzima.org
- Збірагі на сайце Глобус Беларусі (руск.)