Эквадор | |||
---|---|---|---|
Мянушкі | Трыкалор (ісп.: La Tri) | ||
Канфедэрацыя | КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка) | ||
Федэрацыя | Эквадорская федэрацыя футбола | ||
Галоўны трэнер | |||
Капітан | Энер Валенсія[d] | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Іван Уртада (168) | ||
Найлепшы бамбардзір | Энер Валенсія (40) | ||
Хатні стадыён | Эстадыа Алімпіка Атаўальпа | ||
Код ФІФА | ECU | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 71 ▼11 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы | 10 (ліпень 2012) | ||
Найніжэйшы | 63 (май 1998) | ||
Першая гульня | |||
Балівія 1:1 Эквадор (Багата, Калумбія; 8 жніўня 1938) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Эквадор 6:0 Перу (Кіта, Эквадор; 22 чэрвеня 1975) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Аргенціна 12:0 Эквадор (Мантэвідэа, Уругвай; 22 студзеня 1942) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 4 (Упершыню 2002) | ||
Найлепшы вынік | 1/8 фіналу (2006) | ||
Кубак Амерыкі | |||
Колькасць удзелаў | 29 (Упершыню 1939) | ||
Найлепшы вынік | 4 месца (1959, 1993) | ||
Залаты кубак КАНКАКАФ | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2002) | ||
Найлепшы вынік | групавы этап (2002) |
Зборная Эквадора па футболе прадстаўляе Эквадор на міжнародных турнірах па футболе. Кантралюецца Федэрацыяй футбола Эквадора. Да нядаўняга часу, зборная Эквадора разам са зборнай Венесуэлы лічылася самай няўдалай камандай у Паўднёвай Амерыцы. Аднак, у апошнія гады каманда пачала прагрэсаваць і здолела ўпершыню прайсці кваліфікацыю на чэмпіянат свету 2002 года. І другі раз запар на чэмпіянат свету ў Германіі, дзе ўвайшла ў лік 16 лепшых, прайграўшы зборнай Англіі. Станам на верасень 2016 года зборная Эквадора займае 19-е месца ў рэйтынгу ФІФА.
Крытыкі каманды часам прыпісваюць яе поспехі складанасці ў акліматызацыі для іншых каманд пры гульні ў Кіта (на вышыні 2600 метраў над узроўнем мора).
Гісторыя
Хоць у апошні час у гульні зборнай назіраецца прыкметны прагрэс, у XX стагоддзі камандзе не ўдалося нічога дамагчыся на міжнароднай арэне.
Упершыню Эквадор прымаў удзел у кваліфікацыі да чэмпіянату свету 1962, але не змог прайсці Аргенціну, пацярпеўшы паражэнне ў двух сустрэчах. Каманда была блізкая да траплення на чэмпіянат 1966 года, аднак ёй ізноў не пашанцавала ў апошніх матчах. У адборачным турніры да чэмпіянату свету 2002 Эквадор сенсацыйна заняў другое месца, саступіўшы толькі Аргенціне і абышоўшы Бразілію на 1 ачко. Агусцін Дэльгада з 9 галамі заняў у спісе бамбардзіраў 2 месца, саступіўшы толькі аргенцінцу Эрнан Крэспа. У той камандзе лідарамі былі Алекс Агінага, Іван Каўедэс, Іван Уртада і Улісес дэ ла Крус, а трэніраваў яе калумбіец Эрна Дарыа Гомес. Хоць каманда і не змагла на чэмпіянаце пераадолець групавую стадыю, ёй атрымалася абыграць 1:0 дастаткова моцную зборную Харватыі, якая заняла 3-е месца на папярэднім чэмпіянаце свету.
Няўдалая гульня на Кубку Амерыкі 2004 у Перу прывяла да адстаўкі Гомеса, якога змяніў іншы калумбіец, Луіс Суарэс. Ён прывёў каманду да трэцяга месца ў кваліфікацыйным раундзе да чэмпіянату свету 2006. У Германіі Эквадор выйшаў з групы, абыграўшы Польшчу і Коста-Рыку, а ў 1/8 фіналу саступіў Англіі з лікам 1:0.
У 2007 годзе маладзёжная зборная Эквадора ўпершыню ў сваёй гісторыі выйграла Панамерыканскія гульні. У тым жа годзе галоўны трэнер гэтай каманды Сікста Вісуэтэ замяніў Суарэса ў якасці кіраўніка нацыянальнай зборнай. Вісуэтэ пакінуў пасаду ў 2010 годзе, пасля таго як Эквадор не здолеў прабіцца на чэмпіянат свету 2010. З 2010 па 2014 год зборную ўзначальваў Рэйнальда Руэда, які вывеў каманду на чэмпіянат свету 2014 у Бразіліі, дзе Эквадор заняў трэцяе месца ў групе, прайграўшы Швейцарыі (1:2), перайграўшы Гандурас (2:1) і згуляўшы ўнічыю з Францыяй (1:1).
Пасля чэмпіянату свету 2014 галоўным трэнерам зноў стаў Вісуэтэ, якога ў 2015 годзе замяніў Густава Кінтэрас.
Найлепшым вынікам зборнай на Кубку Амерыкі было 4 месца ў 1993 годзе.
Выступы на чэмпіянатах свету
- 1930—1998 — не кваліфікавалася
- 2002 — групавы этап
- 2006 — 1/8 фіналу
- 2010 — не кваліфікавалася
- 2014 — групавы этап
- 2018 — не кваліфікавалася
- 2022 — групавы этап
Крыніцы
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.
Спасылкі
- Футбольная Асацыяцыя Эквадора (ісп.)
- Зборная Эквадора на сайце ФІФА Архівавана 6 ліпеня 2013. (англ.)