Швейцарыя | |||
---|---|---|---|
Мянушкі | Nati (скарачэнне ад National Team — Нацыянальная каманда) | ||
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Швейцарская футбольная асацыяцыя | ||
Галоўны трэнер | |||
Капітан | Граніт Джака[d] | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Хайнц Герман (118) | ||
Найлепшы бамбардзір | Аляксандр Фрай (42) | ||
Хатні стадыён | Санкт-Якаб Парк | ||
Код ФІФА | SUI | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 6 (7 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 3 (жнівень 1993) | ||
Найніжэйшы | 83 (снежань 1998) | ||
Рэйтынг Эла | |||
Дзеючы | 14 (12 чэрвеня 2018) | ||
Найвышэйшы | 9 (5 чэрвеня 1924) | ||
Найніжэйшы | 62 (кастрычнік 1979) | ||
Першая гульня | |||
Францыя 1:0 Швейцарыя (Парыж, Францыя; 12 лютага 1905) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Швейцарыя 9:0 Літва (Парыж, Францыя; 25 мая 1924) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Швейцарыя 0:9 Англія (аматары) (Базель, Швейцарыя; 20 мая, 1909) Венгрыя 9:0 Швейцарыя (Будапешт, Венгрыя; 29 кастрычніка, 1911) |
|||
Чэмпіянат свету | |||
Колькасць удзелаў | 11 (Упершыню 1934) | ||
Найлепшы вынік | Чвэрцьфінал (1934, 1938, 1954) | ||
Чэмпіянат Еўропы | |||
Колькасць удзелаў | 5 (Упершыню 1996) | ||
Найлепшы вынік | Чвэрцьфінал (2020) |
Спартыўныя ўзнагароды | ||
---|---|---|
Алімпійскія гульні | ||
Серабро | Парыж 1924 | мужчыны |
Зборная Швейцарыі па футболе (ням.: Schweizer Fussballnationalmannschaft, фр.: L’équipe de Suisse de football, італ.: Nazionale di calcio della Svizzera, нефармальная мянушка Nati) прадстаўляе Швейцарыю на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1905 года. Кіруецца і кантралюецца Швейцарскай футбольнай асацыяцыяй, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.
Свой першы міжнародны матч зборная Швейцарыі згуляла ў 1905 годзе супраць зборнай Францыі і прайграла ў ім з лікам 0:1. Найвышэйшым поспехам у яе гісторыі было заваёва сярэбраных медалёў на Алімпіядзе 1924 года ў Парыжы і перамога ў юніёрскім (да 17 гадоў) чэмпіянаце свету 2002 года. У перыяд 1930—1960-х гадоў у станаўленні зборнай і ў швейцарскім футболе ў цэлым вызначальную ролю гуляў аўстрыйскі трэнер Карл Рапан, які вынайшаў тактычную схему verrou (правобраз будучага катэнача) і кіраваў зборнай падчас фінальных розыгрышаў трох сусветных чэмпіянатаў (1934, 1938 і 1954; апошні праходзіў у самой Швейцарыі). У 1960-х гадах у гісторыі зборнай Швейцарыі пачаўся перыяд няўдач, які працягваўся амаль 30 гадоў. Толькі ў пачатку 1990-х гадоў англійскаму трэнеру Рою Ходжсану атрымалася вярнуць Швейцарыю ў эліту сусветнага футбола, вывеўшы яе ў фінальную частку чэмпіянату свету 1994 года і чэмпіянату Еўропы 1996 года. Пад кіраўніцтвам Якаба Куна, папярэдніка Хітцфельда, каманда дасягала фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2004 года і чэмпіянату свету 2006 года; на гэтым сусветным першынстве яна змагла выйсці з групы і ў 1/8 фіналу прайграла зборнай Украіны па выніках серыі пасляматчавых пенальці (0:0 у асноўны і дадатковы час). Швейцарыя выбыла са спаборніцтваў, не прапусціўшы ні ў адным матчы ніводнага мяча ў асноўны час, што ў гісторыі чэмпіянатаў свету здараецца не так часта.
Улетку 2008 года Швейцарыя (разам з Аўстрыяй) прымала чэмпіянат Еўропы 2008. У хатнім чэмпіянаце швейцарцы занялі апошняе месца ў групе, здолеўшы, аднак, перамагчы зборную Партугаліі.
Футбалісты
Цяперашні склад
Наступныя 23 футбалісты былі выкліканыя на ўдзел у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года.
Статыстыка прыведзена станам на 8 чэрвеня 2018 года пасля матчу супраць Японіі.
# | Паз | Футбаліст | Дата нараджэння | Матчы | Галы | Клуб | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Бр | Ян Зомер | 17 снежня 1988 (35 гадоў) | 35 | 0 | Барусія Мёнхенгладбах | ||
12 | Бр | Івон Мвога | 6 чэрвеня 1994 (29 гадоў) | 0 | 0 | РБ Лейпцыг | ||
21 | Бр | Раман Бюркі | 14 лістапада 1990 (33 гады) | 9 | 0 | Барусія Дортмунд | ||
2 | Аб | Штэфан Ліхтштайнер (капітан) | 16 студзеня 1984 (40 гадоў) | 100 | 8 | Арсенал | ||
3 | Аб | Франсуа Мубанджэ | 21 чэрвеня 1990 (33 гады) | 18 | 0 | Тулуза | ||
4 | Аб | Ніка Эльведзі | 30 верасня 1996 (27 гадоў) | 6 | 0 | Барусія Мёнхенгладбах | ||
5 | Аб | Мануэль Аканджы | 19 ліпеня 1995 (28 гадоў) | 7 | 0 | Барусія Дортмунд | ||
6 | Аб | Міхаэль Ланг | 8 лютага 1991 (33 гады) | 24 | 2 | Базель | ||
13 | Аб | Рыкарда Радрыгес | 25 жніўня 1992 (31 год) | 53 | 5 | Мілан | ||
20 | Аб | Яан Джуру | 18 студзеня 1987 (37 гадоў) | 74 | 2 | Антальяспор | ||
22 | Аб | Фабіян Шэр | 20 снежня 1991 (32 гады) | 39 | 7 | Дэпартыва Ла-Карунья | ||
8 | ПА | Рэма Фройлер | 15 красавіка 1992 (31 год) | 10 | 0 | Аталанта | ||
10 | ПА | Граніт Джака | 27 верасня 1992 (31 год) | 62 | 9 | Арсенал | ||
11 | ПА | Валон Бехрамі | 19 красавіка 1985 (38 гадоў) | 79 | 2 | Удзінезэ | ||
14 | ПА | Стывен Цубер | 17 жніўня 1991 (32 гады) | 12 | 3 | Гофенгайм | ||
15 | ПА | Блерым Джэмайлі | 12 красавіка 1986 (37 гадоў) | 65 | 9 | Балоння | ||
16 | ПА | Жэлсан Фернандыш | 2 верасня 1986 (37 гадоў) | 67 | 2 | Айнтрахт Франкфурт | ||
17 | ПА | Дэніс Закарыя | 20 лістапада 1996 (27 гадоў) | 10 | 0 | Барусія Мёнхенгладбах | ||
23 | ПА | Джэрдан Шакіры | 10 кастрычніка 1991 (32 гады) | 70 | 20 | Сток Сіці | ||
7 | Нап | Брэль Эмбало | 14 лютага 1997 (27 гадоў) | 25 | 3 | Шальке 04 | ||
9 | Нап | Харыс Сяферавіч | 22 лютага 1992 (32 гады) | 51 | 12 | Бенфіка | ||
18 | Нап | Марыа Гаўранавіч | 24 лістапада 1989 (34 гады) | 14 | 5 | Дынама Заграб | ||
19 | Нап | Ёсіп Дрміч | 8 жніўня 1992 (31 год) | 29 | 9 | Барусія Мёнхенгладбах |
Выступы на турнірах
Чэмпіянат свету
Чэмпіянат свету | Найлепшы бамбардзір (галы) | Галоўны трэнер | Кваліфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | Стадыя | М | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ||||
1930 | Не прымала ўдзел | |||||||||||||||||
1934 | Чвэрцьфінал | 7-е / 16 | 2 | 1 | 0 | 1 | 5 | 5 | Леапольд Кільхальц (3) | Хейнрых Мюлер | 2 | 0 | 2 | 0 | 4 | 4 | ||
1938 | Чвэрцьфінал | 7-е / 15 | 3 | 1 | 1 | 1 | 5 | 5 | Андрэ Абеглен (3) | Карл Рапан | 1 | 1 | 0 | 0 | 2 | 1 | ||
1950 | Групавы раўнд (топ-13) | 6-е / 13 | 3 | 1 | 1 | 1 | 4 | 6 | Жак Фатон (2) | Франка Андрэолі | 2 | 2 | 0 | 0 | 8 | 4 | ||
1954 | Чвэрцьфінал | 8-е / 16 | 4 | 2 | 0 | 2 | 11 | 11 | Ёзэф Хюгі (6) | Карл Рапан | Гаспадыня чэмпіянату | |||||||
1958 | Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 0 | 1 | 3 | 6 | 11 | |||||||||||
1962 | Групавы раўнд (топ-16) | 16-е / 16 | 3 | 0 | 0 | 3 | 2 | 8 |
2 гульцы (1):
|
Карл Рапан | 5 | 4 | 0 | 1 | 11 | 10 | ||
1966 | Групавы раўнд (топ-16) | 16-е / 16 | 3 | 0 | 0 | 3 | 1 | 9 | Рэнэ-П’ер Квэнтэн (1) | Альфрэда Фоні | 6 | 4 | 1 | 1 | 7 | 3 | ||
1970 | Не прайшла кваліфікацыю | 6 | 2 | 1 | 3 | 5 | 8 | |||||||||||
1974 | Не прайшла кваліфікацыю | 6 | 2 | 2 | 2 | 2 | 4 | |||||||||||
1978 | Не прайшла кваліфікацыю | 4 | 1 | 0 | 3 | 3 | 5 | |||||||||||
1982 | Не прайшла кваліфікацыю | 8 | 2 | 3 | 3 | 9 | 12 | |||||||||||
1986 | Не прайшла кваліфікацыю | 8 | 2 | 4 | 2 | 5 | 10 | |||||||||||
1990 | Не прайшла кваліфікацыю | 8 | 2 | 1 | 5 | 10 | 14 | |||||||||||
1994 | 1/8 фіналу | 16-е / 24 | 4 | 1 | 1 | 2 | 5 | 7 | Адрыян Кнуп (2) | Рой Ходжсан | 10 | 6 | 3 | 1 | 23 | 6 | ||
1998 | Не прайшла кваліфікацыю | 8 | 3 | 1 | 4 | 11 | 12 | |||||||||||
2002 | Не прайшла кваліфікацыю | 10 | 4 | 2 | 4 | 18 | 12 | |||||||||||
2006 | 1/8 фіналу | 10-е / 32 | 4 | 2 | 2 | 0 | 4 | 0 | Аляксандр Фрай (2) | Якаб Кун | 12 | 5 | 6 | 1 | 22 | 11 | ||
2010 | Групавы раўнд (топ-32) | 19-е / 32 | 3 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | Жэлсан Фернандэш (1) | Отмар Хітцфельд | 10 | 6 | 3 | 1 | 18 | 8 | ||
2014 | 1/8 фіналу | 11-е / 32 | 4 | 2 | 0 | 2 | 7 | 7 | Джэрдан Шакіры (3) | Отмар Хітцфельд | 10 | 7 | 3 | 0 | 17 | 6 | ||
2018 | 1/8 фіналу | 14-е / 32 | 4 | 1 | 2 | 1 | 5 | 5 |
5 гульцоў (1):
|
Уладзімір Петкавіч | 12 | 10 | 1 | 1 | 24 | 7 | ||
2022 | ||||||||||||||||||
2026 | ||||||||||||||||||
Усяго | Чвэрцьфінал (3) | 11/21 | 37 | 12 | 8 | 17 | 50 | 64 | Ёзэф Хюгі (6) | 132 | 63 | 34 | 35 | 205 | 148 |
Чэмпіянат Еўропы
Чэмпіянат Еўропы | Найлепшы бамбардзір (галы) | Галоўны трэнер | Кваліфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | Стадыя | М | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ЗМ | В | Н | П | ЗГ | ПГ | ||||
1960 | Не прымала ўдзел | |||||||||||||||||
1964 | Не прайшла кваліфікацыю | 2 | 0 | 1 | 1 | 2 | 4 | |||||||||||
1968 | Не прайшла кваліфікацыю | 6 | 2 | 1 | 3 | 17 | 13 | |||||||||||
1972 | Не прайшла кваліфікацыю | 6 | 4 | 1 | 1 | 12 | 5 | |||||||||||
1976 | Не прайшла кваліфікацыю | 6 | 1 | 1 | 4 | 5 | 10 | |||||||||||
1980 | Не прайшла кваліфікацыю | 8 | 2 | 0 | 6 | 7 | 18 | |||||||||||
1984 | Не прайшла кваліфікацыю | 6 | 2 | 2 | 2 | 7 | 9 | |||||||||||
1988 | Не прайшла кваліфікацыю | 8 | 1 | 5 | 2 | 9 | 9 | |||||||||||
1992 | Не прайшла кваліфікацыю | 8 | 4 | 2 | 2 | 19 | 7 | |||||||||||
1996 | Групавы раўнд (топ-16) | 13-е / 16 | 3 | 0 | 1 | 2 | 1 | 4 | Кубілай Туркільмаз (1) | Артур Жоржы | 8 | 5 | 2 | 1 | 15 | 7 | ||
2000 | Не прайшла кваліфікацыю | 8 | 4 | 2 | 2 | 9 | 5 | |||||||||||
2004 | Групавы раўнд (топ-16) | 15-е / 16 | 3 | 0 | 1 | 2 | 1 | 6 | Ёхан Фанлантэн (1) | Якаб Кун | 8 | 4 | 3 | 1 | 15 | 11 | ||
2008 | Групавы раўнд (топ-16) | 11-е / 16 | 3 | 1 | 0 | 2 | 3 | 3 | Хакан Якін (3) | Якаб Кун | Гаспадыня чэмпіянату | |||||||
2012 | Не прайшла кваліфікацыю | 8 | 3 | 2 | 3 | 12 | 10 | |||||||||||
2016 | 1/8 фіналу | 11-е / 24 | 4 | 1 | 3 | 0 | 3 | 2 |
3 гульцы (1):
|
Уладзімір Петкавіч | 10 | 7 | 0 | 3 | 24 | 8 | ||
2020 | Чвэрцьфінал | 7-е / 24 | 5 | 1 | 3 | 1 | 8 | 9 |
2 гульцы (3):
|
Уладзімір Петкавіч | 8 | 5 | 2 | 1 | 19 | 6 | ||
Усяго | Чвэрцьфінал (1) | 5/16 | 18 | 3 | 8 | 7 | 16 | 24 | Джэрдан Шакіры (4) | 100 | 44 | 24 | 32 | 172 | 122 |