Мянушкі | Дацкія львы | ||
Федэрацыя | Дацкі хакейны саюз (дацк.: Danmarks Ishockey Union) | ||
Трэнер | ![]() | ||
Капітан | Мартэн Грээн | ||
Больш усіх гульняў | Еспер Дамгаард (256) | ||
Бамбардзір | Енс Нільсен (241 ачко) | ||
Першая гульня![]() ![]() (Стакгольм, Швецыя; 12 лютага 1949) | |||
Самая буйная перамога![]() ![]() (Капенгаген, Данія; 18 сакавіка 1977) | |||
Самае буйное паражэнне![]() ![]() (Стакгольм, Швецыя; 12 лютага 1949) | |||
| |||
Чэмпіянат свету | |||
Удзел | 46 (Упершыню 1949) | ||
Дасягненні | 8-е месца (2010) |
Збо́рная Да́ніі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Даніі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 13 месцы[1]. Кіруючы орган — Дацкі хакейны саюз; галоўным трэнерам з'яўляецца шведскі спецыяліст Янэ Карлсан.
Гісторыя
![](../I/Denmark-Russia-2010-Hockey-World-Cup-01.JPG.webp)
Дацкі хакейны саюз з'яўляецца членам ІІХФ з 1946 года, аднак упершыню дацкая нацыянальнай каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету ў 1949 годзе, дзе заняла апошняе 10 месца. На тым турніры ў самым першым матчы датчане былі цалкам знішчаны канадцамі з лікам 0:47. Пасля гэтага 10 гадоў краіна не ўдзельнічала ў спаборніцтвах. Ад 1962 года выступала ў ніжэйшых дывізіёнах. У 2003 годзе, пасля знаходжання ў ніжэйшых дывізіёнах, зборная Даніі вярнулася ў эліту сусветнага хакея і з тых часоў нязменна выступае ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату свету. Аднак зборнай ніводнага разу не атрымалася прабіцца ў лік удзельнікаў Алімпійскіх гульняў. Найвышэйшым лічыцца 8 месца, якое каманда заняла ў 2010 годзе, прычым у той год датчане перагулялі зборныя Фінляндыі, ЗША і Славакіі.
Зноскі
- ↑ 2014 Men’s World Ranking (англ.). International Ice hockey Federation. Праверана 14 сакавіка 2014.
Спасылкі
- Дацкі хакейны саюз (дацк.)
- Team Denmark Архівавана 15 мая 2013. National Teams of Ice Hockey (англ.)
- Зборная Даніі на Eliteprospects.com (англ.)
- Склад зборнай Даніі па хакеі на ЧС-2013 (англ.)